Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская „інстамадэль” - пад люпай у спэцслужбаў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.04.2019 14:40
Беларуска зьяўляецца важным зьвяном у гандлі палівам з Усходняй Эўропе – польскія спэцслужбы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларуская „інстамадэль” - пад люпай у спэцслужбаў Польшчы
Беларуска зьяўляецца важным зьвяном у гандлі палівам з Усходняй Эўропе – польскія спэцслужбы.
28-гадовая беларуска Хрысьціна В. (вядомая як Высокая) афіцыйна вядзе інтэрнэт-краму з эксклюзіўнымі аксэсуарамі да адзеньня. За яе акаўнтам на Істаграме назірае 47 тысяч чалавек.
Маладая жанчына пастаянна пражывае ў Варшаве, але ў сацсетцы зьмяшчае дзясяткі здымкаў з Парыжа, Дубая, Масквы й Манака. Яна таксама хваліцца замежнымі паездкамі, пражываньнем у раскошных гасьцініцах, пакупкамі ў дарагіх крамах ды вечарынкамі ў модных начных клюбах.
Выданьне Gazeta Polska паведамляе, што Агенцтва ўнутранай бясьпекі й Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро Польшчы падазраюць беларуску ў тым, што зьяўляецца важным зьвяном у гандлі палівам з Усходняй Эўропы на тэрыторыі Польшчы.
Дарэчы, у гэтай сфэры ўжо многія гады працуе таксама яе бацька Сямён В., які можа пахваліцца сур’ёзнымі ўплывамі ў Беларусі й Расеі. Гэта багаты беларускі бізнэсмэн, які таксама мае ізраільскае грамадзянства. Паводле крыніц газэты, бізнэсмэн лічыцца знаёмым Аляксандра Лукашэнкі й мае выдатныя кантакты ў канцэрнах „Газпром” і „Лукойл”.
Хутчэй за ўсё гэта менавіта ён дапамог дачцэ ўладкавацца ў польскім філіяле канцэрну „Лукойл”, кампаніі Amic Polska Lukoil, які нядаўна купіла аўстрыйская кампанія Amic Energy. Дарэчы, згаданая транзакцыя выклікала шмат пытаньняў у польскіх спэцслужбаў.
Адна з крыніц выданьня паінфармавала, што маладая беларуска па сёньняшні дзень актыўна працуе ў паліўным сэктары, то бок вядзе перамовы ад імя кампаній, якія на тэрыторыі Польшчы займаюцца гандлем палівам з Ўсходняй Эўропы. Гаворка ідзе, між іншым, пра кампанію Aurum Invest, зь якой зьвязаныя тры вядомыя ў Цэнтральна-Усходняй Эўропе бізнэсмэны: летувіс Ян Н. і двое грамадзян Латвіі Ігар К. і Ігар Т.
Паводле выданьня Gazeta Polska згаданыя, бізнэсмэны знаходзяцца пад люпай у польскіх спэцслужбаў, якія прасьвечваюць іх неабназначныя інтэрэсы.
Агенцтва ўнутранай бясьпекі правярае таксама іншыя бізнэс-кантакты Хрысьціны В.
аз

28-гадовая беларуска Хрысьціна В. (вядомая як Высокая) афіцыйна вядзе інтэрнэт-краму з эксклюзіўнымі аксэсуарамі да адзеньня. За яе акаўнтам на Істаграме назірае 47 тысяч чалавек.

Маладая жанчына пастаянна пражывае ў Варшаве, але ў сацсетцы зьмяшчае дзясяткі здымкаў з Парыжа, Дубая, Масквы й Манака. Яна таксама хваліцца замежнымі паездкамі, пражываньнем у раскошных гасьцініцах, пакупкамі ў дарагіх крамах ды вечарынкамі ў модных начных клюбах. Выданьне Gazeta Polska паведамляе, што Агенцтва ўнутранай бясьпекі й Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро Польшчы падазраюць беларуску ў тым, што зьяўляецца важным зьвяном у гандлі палівам з Усходняй Эўропы на тэрыторыі Польшчы.

Дарэчы, у гэтай сфэры ўжо многія гады працуе таксама яе бацька Сямён В., які можа пахваліцца сур’ёзнымі ўплывамі ў Беларусі й Расеі. Гэта багаты беларускі бізнэсмэн, які таксама мае ізраільскае грамадзянства. Паводле крыніц газэты, бізнэсмэн лічыцца знаёмым Аляксандра Лукашэнкі й мае выдатныя кантакты ў канцэрнах „Газпром” і „Лукойл”.

Хутчэй за ўсё гэта менавіта ён дапамог дачцэ ўладкавацца ў польскім філіяле канцэрну „Лукойл”, кампаніі Amic Polska Lukoil, які нядаўна купіла аўстрыйская кампанія Amic Energy. Дарэчы, згаданая транзакцыя выклікала шмат пытаньняў у польскіх спэцслужбаў.

Адна з крыніц выданьня паінфармавала, што маладая беларуска па сёньняшні дзень актыўна працуе ў паліўным сэктары, то бок вядзе перамовы ад імя кампаній, якія на тэрыторыі Польшчы займаюцца гандлем палівам з Ўсходняй Эўропы. Гаворка ідзе, між іншым, пра кампанію Aurum Invest, зь якой зьвязаныя тры вядомыя ў Цэнтральна-Усходняй Эўропе бізнэсмэны: летувіс Ян Н. і двое грамадзян Латвіі Ігар К. і Ігар Т.

Паводле выданьня Gazeta Polska згаданыя, бізнэсмэны знаходзяцца пад люпай у польскіх спэцслужбаў, якія прасьвечваюць іх неабназначныя інтэрэсы.
Агенцтва ўнутранай бясьпекі правярае таксама іншыя бізнэс-кантакты Хрысьціны В.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт