Зяленскі й Парашэнка выходзяць у другі тур выбараў
Учора ва Ўкраіне адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў.
У другі тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ўваходзяць Уладзімір Зяленскі й Пётр Парашэнка. Пра гэта сьведчаць папярэднія дадзеныя, прадстаўленыя ўкраінскай Цэнтральнай выбарчай камісіяй пасьля падліку больш за паловы галасоў з выбарчых участкаў. Учора ва Ўкраіне адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў.
Пасьля падліку амаль 60% выбарчых бюлетэняў аказваецца, што  тэлевізійны шоўмэн Уладзімір Зяленскі атрымаў 30% галасоў, а Пётр Парашэнка – амаль 16,5%. 
І менавіта гэтыя два кандыдаты ўваходзяць у другі тур выбараў, які адбудзецца 21 красавіка падчас. 
Трэцяе месца займае Юлія Цімашэнка, якая атрымала 13% падтрымкі. 
Паводле папярэдніх дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўладзімір Зяленскі перамог у пераважнай большасьці вобласьцей. Пётр Парашэнка выйграў толькі трох заходніх, то бок Львоўскай, 
Івана-Франкоўскай і Цярнопальскай. 
У сваю чаргу ў незапоўненых сэпаратыстамі частках Луганскай і Данецкай вобласьцях выйграў прарасейскі кандыдат Юрый Бойка, за якога галасавалі 11% выбаршчыкаў. 
аз
 У другі тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ўваходзяць Уладзімір Зяленскі й Пётр Парашэнка. Пра гэта сьведчаць папярэднія дадзеныя, прадстаўленыя ўкраінскай Цэнтральнай выбарчай камісіяй пасьля падліку больш за паловы галасоў з выбарчых участкаў. Учора ва Ўкраіне адбыўся першы тур прэзыдэнцкіх выбараў.
Пасьля падліку амаль 60% выбарчых бюлетэняў аказваецца, што  тэлевізійны шоўмэн Уладзімір Зяленскі атрымаў 30% галасоў, а Пётр Парашэнка – амаль 16,5%. 
І менавіта гэтыя два кандыдаты ўваходзяць у другі тур выбараў, які адбудзецца 21 красавіка. 
Трэцяе месца займае Юлія Цімашэнка, якая атрымала 13% падтрымкі. 
Паводле папярэдніх дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўладзімір Зяленскі перамог у пераважнай большасьці абласьцей. Пётр Парашэнка выйграў толькі трох заходніх, то бок Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Цярнопальскай. 
У сваю чаргу ў незахопленых сэпаратыстамі частках Луганскай і Данецкай абласьцей выйграў прарасейскі кандыдат Юрый Бойка, за якога галасавалі 11% выбаршчыкаў. 
аз