Былыя прэм'еры сярод кандыдатаў левых сілаў у Эўрапарлямэнт
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        01.04.2019 10:01
                    
                                 
                
                
                    Лешэк Мілер, Уладзімеж Цімашэвіч і Марэк Бэлька апынуліся сярод кандыдатаў левых сілаў у ЭП.
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Былыя прэм'еры Лешэк Мілер (Leszek Miller), Уладзімеж Цімашэвіч (Włodzimierz Cimoszewicz), Марэк Бэлька (Marek Belka), а таксама віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту Багуслаў Лібэрадзкі (Bogusław Liberadzki) – гэта некаторыя кандыдаты ад Саюзу левых дэмакратычных сілаў, якія будуць балятавацца на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт ад „Эўрапейскай кааліцыі”. Іх кандыдатуры былі зацьвердзаныя падчас суботняга зьезду Саюзу левых дэмакратычных сілаў.
Лідар Саюзу левых дэмакратычных сілаў Уладзімеж Чажасты (Włodzimierz Czarzasty) паведаміў, што былы прэм’ер Уладзімеж Цімашэвіч, былы старшыня Нацыянальнага банку Польшчы Марэк Бэлька й віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту Багуслаў Лібэрадзкі будуць балятавацца зь першых месцаў адпаведна ў варшаўскай, лодзінскай, заходнепаморска –любускай выбарчых акругах. З другога месца ў Вялікапольскай акрузе ад „Эўрапейскай кааліцыі” будзе балятавацца былы прэм'ер Лешэк Мілер.
Агулам „Эўрапейскую кааліцыю” на выбарах у Эўрапарлямэнт будуць прадстаўляць 15 палітыкаў, рэкамэндаваных Саюзам левых дэмакратычных сілаў.
Нагадаем, „Эўрапейская кааліцыя” была заснаваная ў другой палове лютага. Яе стварaюць апазыцыйныя польскія партыі, у тым ліку, Саюз левых дэмакратычных сілаў, „Грамадзянская плятформа”, Польская сялянская партыя, „Сучасная” й „Зялёныя”.  
Выбары ў Эўрапарлямэнт адбудуцца ў Польшчы 26 траўня. Палякі выберуць 52 дэпутатаў у Эўрапарлямэнт.
аз