Да пяці гадоў пазбаўленьня волі пагражае чалавеку, які паведаміў аб ілжывым мініраваньні менскіх гандлёвых цэнтраў Galileo, „Замак” і чыгуначнага вакзалу сталіцы. Пра гэта на сваім сайце паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.
У паведамленьні гаворыцца, што Сьледчым камітэтам Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа па факце заведама фальшывага паведамленьня аб небясьпецы (ч. 1 арт. 340: Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь), якое паступіла на электронную пошту кантакт-цэнтру Беларускай чыгункі.
Паводле дадзеных сьледзтва, 31 сакавіка каля 13.00 паступіла паведамленьне, якое ўтрымлівала інфармацыю аб мініраваньні гандлёвых цэнтраў Galileo і „Замак”, а таксама чыгуначнага вакзалу ў Менску. Супрацоўнікі арганізацыі зьвярнуліся ў міліцыю.
Праваахоўныя органы прынялі меры для бясьпекі працаўнікоў і наведвальнікі названых у паведамленьні аб’ектаў. Людзі былі эвакуяваныя. На месцы здарэньня працавалі сапёрна-піратэхнічныя й сьледчая групы. На ніводным з аб’ектаў выбуховых прыладаў не бывло выяўлена.
Цяпер функцыянаваньне гандлёвых цэнтраў і чыгуначнага вакзалу адноўленае.
Цяпер праводзяцца сьледчыя дзеяньні з мэтай устанавіць асобу падазраванага.
Сьледчыя ў Магілёве, дзе знаходзіцца кантакт-цэнтар Беларускай чыгункі, праведзены агляд працоўнага месца спэцыяліста, які атрымаў паведамленьне аб небясьпецы.
Сьледча-апэратыўныя групы працягваюць працу і ў Менску.
svaboda.org/аз
Wiadomości_01_03_2019_15.30
Польскае/ Здымак мае ілюстрацыйны характар
Ілжэмінэру пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі
Сьледчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу.
Да пяці гадоў пазбаўленьня волі пагражае чалавеку, які паведаміў аб ілжывым мініраваньні менскіх гандлёвых цэнтраў Galileo, „Замак” і чыгуначнага вакзалу сталіцы. Пра гэта на сваім сайце паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.
У паведамленьні гаворыцца, што Сьледчым камітэтам Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа па факце заведама фальшывага паведамленьня аб небясьпецы (ч. 1 арт. 340: Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь), якое паступіла на электронную пошту кантакт-цэнтру Беларускай чыгункі.
Паводле дадзеных сьледзтва, 31 сакавіка каля 13.00 паступіла паведамленьне, якое ўтрымлівала інфармацыю аб мініраваньні гандлёвых цэнтраў Galileo і „Замак”, а таксама чыгуначнага вакзалу ў Менску. Супрацоўнікі арганізацыі зьвярнуліся ў міліцыю.
Праваахоўныя органы прынялі меры для бясьпекі працаўнікоў і наведвальнікі названых у паведамленьні аб’ектаў. Людзі былі эвакуяваныя. На месцы здарэньня працавалі сапёрна-піратэхнічныя й сьледчая групы. На ніводным з аб’ектаў выбуховых прыладаў не бывло выяўлена.
Цяпер функцыянаваньне гандлёвых цэнтраў і чыгуначнага вакзалу адноўленае.
Цяпер праводзяцца сьледчыя дзеяньні з мэтай устанавіць асобу падазраванага.
Сьледчыя ў Магілёве, дзе знаходзіцца кантакт-цэнтар Беларускай чыгункі, праведзены агляд працоўнага месца спэцыяліста, які атрымаў паведамленьне аб небясьпецы.
Сьледча-апэратыўныя групы працягваюць працу і ў Менску.
svaboda.org/аз
Гэта было апошняе паведамленьне выпуску навінаў, зь якімі пазнаёміла Анна Задрожна.