Вучні беларускага ліцэя ў Польшчы зьнялі промаролік пра сваю школу (ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
31.03.2019 08:04
У роліку маладзёны прадставілі сваю школу ды заклікалі вучняў базавых школ, якія плянуюць далейшае навучаньне ў сярэдняй школе, выбраць менавіта іх ліцэй.
Кадр зь відэаролікаyoutube.com/screen
Вучні Гайнаўскага беларускага ліцэя (Беласточчына) зьнялі відэаролік, на якім паказалі сваю школу. Працу выканалі ўдзельнікі журналісцкага гуртка.
У 8-хвілінным роліку маладзёны прадставілі сваю школу ды заклікалі вучняў базавых школ, якія плянуюць далейшае навучаньне ў сярэдняй школе, выбраць менавіта іх ліцэй. У промароліку выступілі вучні, настаўнікі ды нават дырэкцыя. Рэпартаж Міхася Сьцепанюка.
слухайце далучаны гукавы файл