Logo Polskiego Radia
Print

Рыяд не атрымае нямецкай зброі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.03.2019 13:45
Урад Нямеччыны падоўжыў забарону на экспарт зброі ў Саудаўскую Арабію.
Foto: EPA/FELIPE TRUEBA Dostawca: PAP/EPA

Абмежаваньне ўведзенае на шэсьць месяцаў – да 30 верасьня бягучага года. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар нямецкага ўрада Штэфан Зайбэрт.

Забарона распаўсюджваецца на зброю, вырабленую выключна ў Нямеччыне, але не адносіцца да зброі, пры вырабе якой нямецкія кампаніі зьяўляюцца каапэратыўным партнэрам, між іншым, у сумесных праектах з Францыяй і Вялікабрытаніяй. Пры ўмове, што зброя ня будзе выкарыстоўвацца ў ходзе ўзброенага канфлікту ў Емэне, дзе цягам некалькіх гадоў кааліцыі на чале з Саудаўскай Арабіяй вядзе вайну з паўстанцам.

Нямеччына зьяўляецца чацьвёртым па велічыні ў сьвеце экспартэрам зброі. У сваю чаргу Саудаўская Арабія – гэта другі найбуйнейшы атрымальнік пасьля Альжыру нямецкага ўзбраеньня.

Нямецкі ўрад цалкам спыніў пастаўкі зброі ў Саудаўскую Арабію ў кастрычніку мінулага года ў адказ на забойства ў саудаўскім консульстве ў Стамбуле крытыка палітыкі Рыяду журналіста Джамала Хашогжы.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт