У Вялікабрытаніі паглыбляецца палітычны крызіс
Палата абшчын ня можа выбраць сцэнар брэксіту.
У Вялікабрытаніі паглыбляецца палітычны крызіс. Тэрэза Мэй паабяцала збунтаваным кансэрватыўным дэпутатам, што калі яны падтрымаюць дамову аб брэксіце, то яна сыдзе з пасады.
У сваю чаргу Палата абшчын адхіліла ўсе сцэнары ў справе брэксіту: ад мяккага да цьвёрдага, таксама другі рэфэрэндум ці скасаваньне брэксіту. Галасаваньне, якое ня мела юрыдычнай моцы, павінна было паказаць, ці ў палаце ёсьць большасьць, якая падтрымлівае якое-небудзь іншае вырашэньне, чым дамова з Тэрэзай Мэй. Адказ гучыць: не.
Прэм’ер-міністар вырашыла абяцаць сваю адстаўку спадзеючыся, што збунтаваныя дэпутаты з яе партыі падтрымаюць дамову аб выхадзе з ЭЗ. Аднак, далёка ня ўсе паверылі ў гэтыя словы.
Ян Блэкфард з Шатляндзкай народнай партыі сьцьвердзіў, што адзіным выйсьцем зьяўляюцца новыя выбары. Але, паводле апытаньняў, вынік быў бы блізкі да нічыёй, з невялікай перавагай кансэрватараў. У сытуацыі, калі абедзьве галоўныя партыі падзеленыя ў справе брэксіту, кіруючая партыя павінна была б атрымаць значна большую колькасьць мандатаў, каб нэўтралізаваць непазьбежныя ўнутраныя бунты.

ав