Каманда нарвэскага лайнэра «Viking Sky» змагла запусьціць рухавікі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        24.03.2019 12:08
                    
                                 
                
                
                    Жыцьцю тысячы пасажыраў больш не пагражае небясьпека, судна накіроўваецца ў порт.
                
                
                    
                         Foto: PAP/EPA/Odd Roar Lange
Foto: PAP/EPA/Odd Roar Lange
                     
                
                
                
               
                
                         У суботу ўвечары круізны лайнэр «Viking Sky» з больш чым 1300 асобамі на борце, трапіў у моцны шторм. Рухавікі карабля перасталі працаваць, судна пачало ўносіць да небясьпечных прыбярэжных рыфаў у раёне Румсдал на заходнім узьбярэжжы Нарвэгіі.
Ратаўнікі пачалі эвакуацыю пасажыраў. Ратавальная апэрацыя працягвалася да нядзельнай раніцы. Верталёты вывезьлі з карабля на бераг 338 чалавек я 1373 пасажыраў. 17 чалавек трапілі ў шпіталь, паведаміла нарвэская паліцыя. Большасьць пасажыраў – гэта англічане ды амэрыканцы.
У нядзелю раніцай каманда змагла запусьціць 3 з 4 рухавікоў. Карабель аддаляецца ад небясьпечнага месца. Судна накіроўваецца ў порт Мольдэ, паведамілі нарвэскія выратавальныя службы.
ПР/юл