Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўшанавалі асобы, хто ратаваў габрэяў ад Галакосту

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.03.2019 11:52
Па ўсёй краіне праходзяць урачыстасьці з нагоды Нацыянальнага дня памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў у часах нямецкай акупацыі.
Foto: Instytut Pamięci Narodowej

Па ініцыятыве Ўпраўленьне па справах вэтэранаў, Інстытуту нацыянальнай памяці ды Польскага таварыства Праведнікаў народаў сьвету, сёньня ў Варшаве праходзіць сьвяткаваньне Нацыянальнага Дня памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі.

Сьвяткаваньне пачалося са сьвятой імшы ў палявым саборы Войска Польскага ў Варшаве ў памяць пра жывых і памерлых паляках, якія рызыкавалі сваім жыцьцём, каб ратаваць габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны.

Апоўдні прайшлі ўрачыстасьці на плошчы Пілсудскага, дзе адбылася акцыя ўшанаваньня памяці.

Ад 14.00 адкрыцьцё выставы, спалучанае з цырымоніяй адкрыцьця памятнай дошкі сястры Мацільды Гэтэр у сядзібе Аб'яднаньня францысканскіх сясьцёр Сямʼі Марыі.

Польскія гісторыкі зазначаюць, што Нацыянальны дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі зьяўляецца данінай тым, хто ў цяжкія часы нямецкай акупацыі, нягледзячы на пагрозу сьмяротнага пакараньня, вырашылі дапамагчы суграмадзянам габрэйскай нацыянальнасьці.

Доўгі час гэтыя асобы замоўчваліся, толькі шмат гадоў пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны, пачалі ўшаноўваць гэтых людзей.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт