Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ЗША будуць пратэставаць супраць закону 477

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2019 17:03
Гаворка ідзе пра падтрымку для габрэйскіх асяродзьдзяў, якія патрабуюць вяртаньня захопленай пасьля вайны маёмасьці.
Нью-Ёрк.Нью-Ёрк.Photo: ser:skeeze /pixabay.com/CC0 Public Domain
Палякі ЗША будуць пратэставаць супраць закону 477
Гаворка ідзе пра падтрымку габрэйскіх асяродзьдзяў, якія патрабуюць вяртаньня захопленай пасьля вайны маёмасьці.
Палякі ЗША будуць пратэставаць супраць закону 477. Ён прадугледжвае падтрымку амэрыканскай дзяржавы для габрэйскіх асяродзьдзяў, якія патрабуюць вяртаньня маёмасьці, захопленай камуністычнымі ўладамі пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны.
Пратэсты заплянаваныя на 31 сакавіка ў найбуйнейшых гарадах Злучаных Штатаў Амэрыкі, у тым ліку ў Чыкага, Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе, Філядэльфіі, Бостане і Хартфордзе.
Паводле арганізатараў пратэсту, закон зьяўляецца пагрозай
для сувэрэнітэту й эканамічнай будучыні Польшчы.
„Амэрыканцы не павінны ўмешвацца ў гэтыя пытаньні. Закон парушае міжнароднае заканадаўства”, - сказаў Польскаму радыё суарганізатар акцыі пратэсту ў Чыкага Аркадыюш Цімах (Arkadiusz Cimoch).
Закон S. 447 дае Дзярждэпартамэнту ЗША права падтрымліваць міжнародныя арганізацыі, якія аб'ядноўваюць ахвяр Галакосту й патрабуюць, напрыклад, у Польшчы вяртаньня захопленай камуністычнай уладай маёмасьці, нават у тых выпадках, калі няма спадчыньнікаў гэтай маёмасьці. Закон дае магчымасьць выкарыстоўваньня пры гэтым дыпляматычных каналаў.
Арганізатары пратэсту падкрэсьліваюць, што акцыя мае спантанны характар і не зьвязаная зь ніякімі палітычнымі ініцыятывамі.
аз

Палякі ЗША будуць пратэставаць супраць закону 477. Ён прадугледжвае падтрымку амэрыканскай дзяржавы для габрэйскіх асяродзьдзяў, якія патрабуюць вяртаньня маёмасьці, захопленай камуністычнымі ўладамі пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Пратэсты заплянаваныя на 31 сакавіка ў найбуйнейшых гарадах Злучаных Штатаў Амэрыкі, у тым ліку ў Чыкага, Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе, Філядэльфіі, Бостане і Хартфaрдзе.

Паводле арганізатараў пратэсту, закон зьяўляецца пагрозай для сувэрэнітэту й эканамічнай будучыні Польшчы.

„Амэрыканцы не павінны ўмешвацца ў гэтыя пытаньні. Закон парушае міжнароднае заканадаўства”, - сказаў Польскаму радыё суарганізатар акцыі пратэсту ў Чыкага Аркадыюш Цімах (Arkadiusz Cimoch).

Закон S. 447 дае Дзярждэпартамэнту ЗША права падтрымліваць міжнародныя арганізацыі, якія аб'ядноўваюць ахвяр Галакосту й патрабуюць, напрыклад, у Польшчы вяртаньня захопленай камуністычнай уладай маёмасьці, нават у тых выпадках, калі няма спадчыньнікаў гэтай маёмасьці. Закон дае магчымасьць выкарыстоўваньня пры гэтым дыпляматычных каналаў.

Арганізатары пратэсту падкрэсьліваюць, што акцыя мае спантанны характар і не зьвязаная зь ніякімі палітычнымі ініцыятывамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт