Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы прэзыдэнту Польшчы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.03.2019 09:11
Падчас цырымоніі ў Бэльвэдэры даверчыя граматы Анджэю Дудзе ўручылі агулам амбасадары шасьці краінаў.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й амбасадар Беларусі Ўладзімір Чушаў.PAP/Paweł Supernak
У сераду ў Бэльвэдэр адбылася цырымонія ўручэньня даверчых грамат прэзыдэнту Польшчы.
У прыватнасьці даверчыя граматы Анджэю Дудзе ўручылі амбасадары шасьці краінаў, у тым ліку, Чарнагорыі, Партугаліі, Інданэзіі, Бахрэйна, Конга, а таксама амбасадар Беларусі Ўладзімір Чушаў.
Паводле беларускіх афіцыйных крыніцаў, у 2018 годзе аб'ём беларуска-польскага тавараабароту склаў больш за 2,5 мільярда даляраў. У тым ліку аб'ём беларускага экспарту ў Польшчу - больш за 1 мільярд 300 мільёнаў даляраў, а імпарт з Польшчы - амаль 1 мільярд 200 мільёнаў даляраў. Дадатнае сальда склала больш за 138 мільёнаў даляраў.
prezydent. pl/аз