Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер Польшчы наведвае Будапэшт

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 15.03.2019 12:09
«Мы былі заўжды разам, ваюючы за свабоду ў мінулым, мы будзем разам змагацца за лепшае заўтра ў будучыні».
PAP/Leszek Szymański

Прэм’ер Польшчы наведвае Будапэшт
Матэвуш Маравецкі прымае ўдзел у сьвяткаваньні 171-ай гадавіны выбуху вугорскай рэвалюцыі 1848 году. Кіраўнік польскага ўраду, перакананы ў тым, што Польшча й Вугоршчына заўжды разам змагаліся за свабоду.
Падчас сьвяточных мерапрыемстваў у Будапэшце, каля Нацыянальнага музэю Вугоршчыны прэ’мер Польшчы Матэвуш Маравецкі прыгадаў важныя даты, якія аб’ядноўваць польскі й вугорскія народы.
Матэвуш Маравецкі: 171 год таму й 75 гадоў таму ў Эўропе, 63 гады таму ў Будапэшце, пазьней у часы Салідарнасьці ў Польшчы мы былі заўжды разам ,ваюючы за свабоду ў мінулым, мы будзем разам змагацца за лепшае заўтра ў будучыні.
Падчас афіцыйнага візыту ў Будапэшце польскі прэм’ер Маравецкі сустрэнецца са сваім вугорскім калегам Віктарам Орбанам. Потым польская дэлегацыя разам з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады Вугоршчыны ўскладзе вянкі пад помнік польскаму генэралу Юзафу Бэму. Ва ўрачыстасьцях таксама прыме ўдзел каля 1 тысячы палякаў.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт