Logo Polskiego Radia
Print

Швэцыя высылае расейскага дыплямата

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.03.2019 11:02
Затрыманы разам з расейцам грамадзянін Швэцыі падазраецца ў шпіянажы на карысьць Расеі.
Photo: tsmr/pixabay.com/CC0 Public Domain

Швэцыя высылае расейскага дыплямата
Затрыманы разам з расейцам грамадзянін Швэцыі падазраецца ў шпіянажы на карысьць Расеі.
Пасол Расеі ў Швэцыі Віктар Татарынцаў быў выкліканы 13 сакавіка ў Міністэрства замежных спраў краіны, дзе ад яго запатрабавалі, каб адзін з расейскіх дыпляматаў, якога падазраюць у супрацоўніцтве са спэцслужбамі, добраахвотна пакінуў краіну. Гэтую інфармацыю газэце Dagens Nyheter пацьвердзілі ў швэдзкім МЗС.
У канцы лютага неназваны 47-гадовы расеец быў затрыманы ў Стакгольме на сустрэчы з супрацоўнікам адной са швэдзкіх IT-кампаній. Расейца называюць афіцэрам расейскай разьведкі, якія працуюць пад дыпляматычным прыкрыцьцём. Паліцыя папрасіла яго пакінуць тэрыторыю Швэцыі, але гэтага зроблена не было.
Затрыманы разам з расейцам грамадзянін Швэцыі падазраецца ў шпіянажы на карысьць Расеі. Па зьвестках паліцыі, ён перадаваў розныя зьвесткі расейскай разьведцы прынамсі з 2017 году.
У 2015 годзе аналітыкі швэдзкай контрразьведкі заяўлялі, што не менш за траціну дыпляматаў, якія працуюць у расейскім пасольстве ў Стакгольме, займаюцца шпіёнскай дзейнасьцю.
nn.by/аз

Пасол Расеі ў Швэцыі Віктар Татарынцаў быў выкліканы 13 сакавіка ў Міністэрства замежных спраў краіны, дзе ад яго запатрабавалі, каб адзін з расейскіх дыпляматаў, якога падазраюць у супрацоўніцтве са спэцслужбамі, добраахвотна пакінуў краіну. Гэтую інфармацыю газэце Dagens Nyheter пацьвердзілі ў швэдзкім МЗС.

У канцы лютага неназваны 47-гадовы расеец быў затрыманы ў Стакгольме на сустрэчы з супрацоўнікам адной са швэдзкіх IT-кампаній. Расейца называюць афіцэрам расейскай разьведкі, які працуe пад дыпляматычным прыкрыцьцём.

Паліцыя папрасіла яго пакінуць тэрыторыю Швэцыі, але гэтага зроблена не было.
Затрыманы разам з расейцам грамадзянін Швэцыі падазраецца ў шпіянажы на карысьць Расеі. Па зьвестках паліцыі, ён перадаваў розныя зьвесткі расейскай разьведцы прынамсі з 2017 году.

У 2015 годзе аналітыкі швэдзкай контрразьведкі заяўлялі, што не менш за траціну дыпляматаў, якія працуюць у расейскім пасольстве ў Стакгольме, займаюцца шпіёнскай дзейнасьцю.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт