Logo Polskiego Radia
Print

Орбан пачне размовы аб новай палітычнай ініцыятыве ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.03.2019 17:19
Так адбудзецца, калі „Фідэс” выкінуць з „Эўрапейскай народнай партыі”.
Зьлева: Яраслаў Качыньскі, Матэвуш Маравецкі й Віктар Орбан у 2018 годзе.  Зьлева: Яраслаў Качыньскі, Матэвуш Маравецкі й Віктар Орбан у 2018 годзе. By Fot. W. Kompała / KPRM Kancelaria Premiera - Uroczystość odsłonięcia pomnika upamiętniającego katastrofę pod Smoleńskiem, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=74810909

Орбан пачне размовы аб новай палітычнай ініцыятыве ад Польшчы
Такім чынам адбудзецца, калі „Фідэш” выкінуць з „Эўрапейскай народнай партыі”.
„Калі кіроўная партыя ў Вугоршчыне „Фідэс” апынецца паза „Эўрапейскай народнай партыяй”, то размовы наконт новай палітычнай ініцыятывы ў Эўрапарлямэнце Вугоршчына пачне ў Польшчы”, - заявіў вугорскі прэм'ер Віктар Орбан у інтэрвію радыёстанцыі Kossuth.
Нагадаем, 20 сакавіка „Эўрапейская народная партыя” плянуе абмеркаваць пытаньне аб выключэньні або прыпыненьні ў сяброўстве парыі „Фідэс”. Гэта рэакцыя на антыбрусэльскую кампанію, якую праводзіць урад Вугоршчыны й пагрозу закрыцьця Цэнтральна-Эўрапейскага унівэрсытэту ў Будапэшце.
Паводле прэм'ера Орбана прыхільнікі міграцыі плянуюць пераўтварыць „Эўрапейскаю народнаю партыю”, да якой належыць „Фідэш”, у праміграцыйную міжнародную арганізацыю. Вугорскі бок на гэта не пагаджаецца.
Віктар Орбан таксама паведаміў, што ў нядзелю, 10 сакавіка, прыбудзе ў Варшаву, дзе разам з прэм'ерам Матэвушам Маравецкім прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 20-й гадавіны ўступленьня Польшчы ў NATO.
Ён таксама паведаміў, што 15 сакавіка кіраўнік польскага ўраду прыбудзе ў Будапэшт, дзе выступіць з прамовай падчас урачыстасьці з нагоды вугорскага нацыянальнага сьвята.
аз

„Калі кіроўная партыя ў Вугоршчыне „Фідэс” апынецца паза „Эўрапейскай народнай партыяй”, то размовы наконт новай палітычнай ініцыятывы ў Эўрапарлямэнце Вугоршчына пачне ў Польшчы”, - заявіў вугорскі прэм'ер Віктар Орбан у інтэрвію радыёстанцыі Kossuth.

Нагадаем, 20 сакавіка „Эўрапейская народная партыя” плянуе абмеркаваць пытаньне аб выключэньні або прыпыненьні ў сяброўстве партыі „Фідэс”. Гэта рэакцыя на антыбрусэльскую кампанію, якую праводзіць урад Вугоршчыны, і пагрозу закрыцьця Цэнтральна-Эўрапейскага ўнівэрсытэту ў Будапэшце.

Паводле прэм'ера Орбана, прыхільнікі міграцыі плянуюць пераўтварыць „Эўрапейскаю народнаю партыю”, да якой належыць „Фідэс”, у праміграцыйную міжнародную арганізацыю. Вугорскі бок на гэта не пагаджаецца.

Віктар Орбан таксама паведаміў, што ў нядзелю, 10 сакавіка, прыбудзе ў Варшаву, дзе разам з прэм'ерам Матэвушам Маравецкім прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 20-й гадавіны ўступленьня Польшчы ў NATO.

Ён таксама паведаміў, што 15 сакавіка кіраўнік польскага ўраду прыбудзе ў Будапэшт, дзе выступіць з прамовай падчас урачыстасьці з нагоды вугорскага нацыянальнага сьвята.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт