Logo Polskiego Radia
Print

Севярынец: Мая пасадка – доказ нэрвовай рэакцыі ўладаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.03.2019 09:41
„Хочаце праводзіць Эўрапейскія гульні - вызваляйце людзей” – нагадаў лёзынг аксыі Севярынец.
Photo: jhusemannde/pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Севярынец: Мая пасадка – доказ нэрвовай рэакцыі ўладаў
„Хочаце праводзіць Эўрапейскія гульні - вызваляйце людзей” – нагадаў лёзынг аксыі Севярынец.
Пасьля 10-сутачнага арышту 8 сакавіка на волю зь менскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў выйшаў сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павел Севярынец.
Ён быў затрыманы 26 лютага, калі выйшаў з дому на акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі, якую напярэдадні анансаваў у сацыяльных сетках.
У дачыненьні да палітыка склалі пратакол па артыкуле 23.34 КоАП (парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Да суда Севярынец правёў тры ночы ў ізалятары часовага ўтрыманьня. 1 сакавіка яго прывезьлі ў суд Фрунзенскага раёна. Сваёй віны палітык не прызнаў.
„Пасадка за абвяшчэньне акцыі - сьведчаньне нэрвовай рэакцыі ўладаў на патрабаваньне вызваліць палітвязьняў. Наша пазыцыя: хочаце праводзіць Эўрапейскія гульні — вызваляйце людзей. Думаю, з гэтай тэмай мы патрапілі ў самы яблычак. Патрабаваньне вызваліць палітвязьняў будзе гучаць і ў далейшым, у тым ліку ў дні спаборніцтваў”, - заявіў Севярынец.
У сувязі з набліжэньнем чарговай гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (адзначаецца 25 сакавіка) Севярынец не выключыў, што яго зноў затрымаюць і дадуць адміністрацыйны арышт.
Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі адбылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ўвечары 26 лютага. Яна доўжылася паўгадзіны, у ёй прыняло ўдзел каля дзясятка чалавек, якія прыйшлі на плошчу з партрэтамі Вячаслава Барановіча, Міхаіла Жамчужнага, Генадзя Фядыніча й Ігара Комліка.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, да акцыі, а таксама пасьля яе былі затрыманыя Леанід Кулакоў, Арцём Чарняк, Вольга Нікалайчык, Дзьмітрый Паліенка, Анастасія Гусева, Мая Навумава, Мікалай Дзядок.
belapan.by/racyja.com/аз

Пасьля 10-сутачнага арышту 8 сакавіка на волю зь менскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў выйшаў сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павел Севярынец.

Ён быў затрыманы 26 лютага, калі выйшаў з дому на акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі, якую напярэдадні анансаваў у сацыяльных сетках.

У дачыненьні да палітыка склалі пратакол па артыкуле 23.34 КоАП (парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Да суда Севярынец правёў тры ночы ў ізалятары часовага ўтрыманьня. 1 сакавіка яго прывезьлі ў суд Фрунзенскага раёна. Сваёй віны палітык не прызнаў.

„Пасадка за абвяшчэньне акцыі - сьведчаньне нэрвовай рэакцыі ўладаў на патрабаваньне вызваліць палітвязьняў. Наша пазыцыя: хочаце праводзіць Эўрапейскія гульні — вызваляйце людзей. Думаю, з гэтай тэмай мы патрапілі ў самы яблычак. Патрабаваньне вызваліць палітвязьняў будзе гучаць і ў далейшым, у тым ліку ў дні спаборніцтваў”, - заявіў Севярынец.

У сувязі з набліжэньнем чарговай гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (адзначаецца 25 сакавіка) Севярынец ня выключыў, што яго зноў затрымаюць і дадуць адміністрацыйны арышт.

Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі адбылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ўвечары 26 лютага. Яна доўжылася паўгадзіны, у ёй прыняло ўдзел каля дзясятка чалавек, якія прыйшлі на плошчу з партрэтамі Вячаслава Барановіча, Міхаіла Жамчужнага, Генадзя Фядыніча й Ігара Комліка.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, да акцыі, а таксама пасьля яе былі затрыманыя Леанід Кулакоў, Арцём Чарняк, Вольга Нікалайчык, Дзьмітрый Паліенка, Анастасія Гусева, Мая Навумава, Мікалай Дзядок.

belapan.by/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт