Польскі экспарт у Нямеччыну складае 28% ад агульнага экспарту краіны.
Польшча плянуе ўвайсьці ў групу пяці найважнейшых гандлёвых партнэраў Нямеччыны. У цяперашні час краіна займае шостае месца.
Нямеччына на працягу многіх гадоў зьяўляецца самым важным гандлёвым партнэрам Польшчы, так польскі экспарт у Нямеччыну складае 28% ад агульнага экспарту краіны. У сваю чаргу нямецкія тавары складаюць 22% ад агулу польскага імпарту.
Міністар па пытаньнях прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) адзначыла, што тавараабарот паміж краінамі расьце на працягу многіх гадоў. Польшча зацікаўленая ў працягу станоўчых гандлёвых адносінаў.
18 сакавіка ў Бэрліне адбудзецца польска-нямецкі Эканамічны форум „Лічбавыя тэхналёгіі - энэргія – мабільнасьць”. Да гэтага часу ўдзел у гэтым мерапрыемстве пацьвердзілі 250 кампаній. Гэта будзе першая падобная сустрэча.
Падчас форуму адбудзецца шэраг сэмінараў, панэляў з удзелам вядучых кампаніяў і арганізацыяў з Польшчы й Нямеччыны.
Сярод тэм для абмеркаваньня будуць такімі пытаньні, як чацьвёртая прамысловая рэвалюцыя, энэргетыка, мабільнасьць, касьмічная тэхніка й інвэстыцыйная падтрымка для стартапаў.
аз
Польшча плянуе ўвайсьці ў групу пяці найважнейшых гандлёвых партнэраў Нямеччыны. У цяперашні час краіна займае шостае месца.
Нямеччына на працягу многіх гадоў зьяўляецца самым важным гандлёвым партнэрам Польшчы, так польскі экспарт у Нямеччыну складае 28% ад агульнага экспарту краіны. У сваю чаргу нямецкія тавары складаюць 22% ад агулу польскага імпарту.
Міністар па пытаньнях прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) адзначыла, што тавараабарот паміж краінамі расьце на працягу многіх гадоў. Польшча зацікаўленая ў працягу станоўчых гандлёвых адносінаў.
18 сакавіка ў Бэрліне адбудзецца польска-нямецкі Эканамічны форум „Лічбавыя тэхналёгіі - энэргія – мабільнасьць”. Да гэтага часу ўдзел у гэтым мерапрыемстве пацьвердзілі 250 кампаній. Гэта будзе першая падобная сустрэча.
Падчас форуму адбудзецца шэраг сэмінараў, панэляў з удзелам вядучых кампаніяў і арганізацыяў з Польшчы й Нямеччыны.
Сярод тэм для абмеркаваньня будуць такія пытаньні, як чацьвёртая прамысловая рэвалюцыя, энэргетыка, мабільнасьць, касьмічная тэхніка й інвэстыцыйная падтрымка для стартапаў.
аз