Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Беларусь падпісалі плян ваеннага супрацоўніцтва на 2019 год

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.03.2019 12:01
У Варшаве праходзяць кансультацыі Міністэрстваў абароны Польшчы й Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча й Беларусь падпісалі плян ваеннага супрацоўніцтва на 2019 год
У Варшаве праходзяць кансультацыі Міністэрстваў абароны Польшчы й Беларусі.
У Варшаве праходзяць кансультацыі Міністэрстваў абароны Польшчы й Беларусі на тэму двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.
Беларускую дэлегацыю ачольвае генэрал-маёр Алег Воінавы - начальнік Дэпартамэнта міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаньнях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва.
Як паведаміла прэс-служба польскага Міністэрства нацыянальнай абароны, сустрэча кіраўнікоў ведамстваў, адказных за міжнароднае супрацоўніцтва, зьяўляецца пастаянным элемэнтам добрасуседзкіх адносін паміж Польшчай й Беларусьсю з 1993 году.
„Асноўная мэта візыту беларускай дэлегацыі ў Польшчы – абмеркаваньне двухбаковыя адносіны, у тым ліку рэалізацыі пагадненьняў аб мерах па ўмацаваньні даверу ў рэгіёне”, - паведаміла Беларускай рэдакцыі Мінабароны Польшчы.
Польскае ведамства паінфармавала таксама, што па ўзоры мінулых гадоў, Польшча й Беларусь падпісалі плян двухбаковага супрацоўніцтва на 2019 год.
аз

У Варшаве праходзяць кансультацыі Міністэрстваў абароны Польшчы й Беларусі на тэму двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

Беларускую дэлегацыю ачольвае генэрал-маёр Алег Воінавы - начальнік Дэпартамэнта міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, памочнік міністра абароны па пытаньнях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва.

Як паведаміла прэс-служба польскага Міністэрства нацыянальнай абароны, сустрэча кіраўнікоў ведамстваў, адказных за міжнароднае супрацоўніцтва, зьяўляецца пастаянным элемэнтам добрасуседзкіх адносін паміж Польшчай й Беларусьсю з 1993 году.

„Асноўная мэта візыту беларускай дэлегацыі ў Польшчы – абмеркаваньне двухбаковых адносін, у тым ліку рэалізацыі пагадненьняў аб мерах па ўмацаваньні даверу ў рэгіёне”, - паведамілі Беларускай службе Польскага радыё ў Мінабароны Польшчы.

Польскае ведамства паінфармавала таксама, што па ўзоры мінулых гадоў Польшча й Беларусь падпісалі плян двухбаковага супрацоўніцтва на 2019 год.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт