«Казюкі» сьвяткуюць у Горадні
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        03.03.2019 13:22
                    
                                 
                
                
                    Падчас кірмашу на «Казюкі» можна набыць ганчарныя вырабы, сувэніры з саломы, з кованага жалеза або хлеб, сьпечаны ў сапраўднай печы. 
                
                
                    
                         Казюкі ў Горадні radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Уладзімер Пац
Казюкі ў Горадні radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Уладзімер Пац
                     
                
                
                
               
                
                          
«Казюкі» сьвяткуюць у Горадні
У цэнтры гораду разгарнуўся кірмаш рамесьніцкіх вырабаў. У сваю чаргу, на тэрыторыі Генэральнага Консульства Польшчы ў Горадні Саюз палякаў Беларусі арганізаваў польскі куток.
Падчас кірмашу на «Казюкі» можна набыць ганчарныя вырабы, сувэніры з саломы, з кованага жалеза або хлеб, сьпечаны ў сапраўднай печы. Гаворыць старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжэліка Борыс.
Анжэліка Боры: Сёлета ад нашага боку ўдзельнічае 400 чалавек. Многа нашых аддзелаў заангажавалася, каб прэзэнтаваць рамесьніцкія вырабы – паўдзельнічаць у гэтым сьвяце.
 «Казюкі» прысьвечаныя Сьвятому Казімеру, патрону Рэчы Паспалітай двух народаў, сыну вялікага князя літоўскага, караля польскага Казімера Ягелончыка. Сьвяты Казімер памёр у Горадні 4 сакавіка 1484 года, а быў пахаваны ў Вільні.
На  «Казюкі» штогод з пачатку XVII стагодзьдзя ў Вільні ды Горадні адбываецца ўрачысты кірмаш у памяць аб Сьвятым Казіміры.
У цэнтры гораду разгарнуўся кірмаш рамесьніцкіх вырабаў. У сваю чаргу, на тэрыторыі Генэральнага Консульства Польшчы ў Горадні Саюз палякаў Беларусі арганізаваў польскі куток.
Падчас кірмашу на «Казюкі» можна набыць ганчарныя вырабы, сувэніры з саломы, з кованага жалеза або хлеб, сьпечаны ў сапраўднай печы. Гаворыць старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжэліка Борыс.
Анжэліка Борыс: Сёлета ад нашага боку ўдзельнічае 400 чалавек. Многа нашых аддзелаў заангажавалася, каб прэзэнтаваць рамесьніцкія вырабы – паўдзельнічаць у гэтым сьвяце. 
 «Казюкі» прысьвечаныя Сьвятому Казімеру, патрону Рэчы Паспалітай двух народаў, сыну вялікага князя літоўскага, караля польскага Казімера Ягелончыка. Сьвяты Казімер памёр у Горадні 4 сакавіка 1484 года, а быў пахаваны ў Вільні. На  «Казюкі» штогод з пачатку XVII стагодзьдзя ў Вільні ды Горадні адбываецца ўрачысты кірмаш у памяць аб Сьвятым Казіміры.
Уладзімер Пац/эж