ЗША й Паўднёвая Карэя устрымаюцца ад сумесных вучэньняў
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
03.03.2019 11:22
Замест іх, хаўрусьнікі правядуць «зьнешнія трэніровачныя манэўры й вучэньні аб’яднанага камандаваньня, з мэтай падтрыманьня высокай баявой гатоўнасьці».
PAP/EPA/JEON HEON-KYUN
ЗША й Паўднёвая Карэяй устрымаюцца ад сумесных вучэньняў
Сёлета Злучаныя Штаты й Рэспубліка Карэя ня будуць арганізоўваць маштабных вайсковых вучэньняў, пра гэта паведамілі ў міністэрстве абароны Паўднёвай Карэі.
Пытаньне манэўраў пад назвамі Key Resolve (Ключавое рашэньне) ды Foal Eagle (Малады арол) абмеркавалі па тэлефоне міністар абароны Рэспублікі Карэі й яго амэрыканскі калега. Замест супольных вайсковых вучэньняў хаўрусьнікі правядуць «зьнешнія трэніровачныя манэўры й вучэньні аб’яднанага камандаваньня, з мэтай падтрыманьня высокай баявой гатоўнасьці».
Летась ЗША прыпынілі правядзеньне традыцыйных вайсковых вучэньняў у Паўднёвай Карэі. Тады Вашынгтон аргумэнтаваў гэты крок, падтрымкай рэалізацыі дамоўленасьцей, дасягнутых на сінгапускай сустрэчы кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына й прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Напрыканцы лютага адбылася другая сустрэчы Дональда Трампа і Кім Чэн Ына, яна мела месца ў віетнамскім Ханоі. Аднак, перамовы завяршыліся поўным правалам.
Сёлета Злучаныя Штаты й Рэспубліка Карэя ня будуць арганізоўваць маштабных вайсковых вучэньняў, пра гэта паведамілі ў міністэрстве абароны Паўднёвай Карэі.
Пытаньне манэўраў пад назвамі Key Resolve (Ключавое рашэньне) ды Foal Eagle (Малады арол) абмеркавалі па тэлефоне міністар абароны Рэспублікі Карэі й яго амэрыканскі калега. Замест супольных вайсковых вучэньняў, хаўрусьнікі правядуць «зьнешнія трэніровачныя манэўры й вучэньні аб’яднанага камандаваньня, з мэтай падтрыманьня высокай баявой гатоўнасьці».

IAR/эж