Мэркель і Макрон абмяркоўваюць двухбаковае супрацоўніцтва
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.02.2019 14:07
                    
                    Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель накіравалася зь візытам у Парыж.
                
                         Ангела МэркельPAP/EPA/CLEMENS BILAN
Ангела МэркельPAP/EPA/CLEMENS BILAN
                     
Мэркель і Макрон абмяркоўваюць двухбаковае супрацоўніцтва
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель накіравалася зь візытам у Парыж.
Ангела Мэркель накіравалася зь візытам у Парыж. У Елісейскім палацы канцлерка Нямеччыны сустрэнецца з прэзыдэнтам Францыі Эмануэля Макронам. 
Паводле нямецкіх СМІ, гаворка пойдзе пра новую эўрапейскую  прамысловую стратэгію.
Паводле агенцтва DPA, лідары Нямеччыны й Францыі плянуюць прадставіць агульную пазыцыю па гэтай справе падчас саміту Эўразьвязу ў сакавіку. 
Мэркель і Макрон абмяркуюць таксама будучыню Эўразьвязу пасьля брэксіту, трансатлянтычныя адносіны й двухбаковае супрацоўніцтва ў галіне абароны. 
Нагадаем, Францыя й Нямеччына плянуюць разам распрацаваць і  пабудаваць сучасны баявы самалёт. Праект павінен быць гатовы на працягу двух гадоў.
Месяц таму ў Аахэне ў Нямеччыне, канцлерка Ангела Мэркель і прэзыдэнт Эмануэль Макрон урачыста падпісалі француска-нямецкі дагавор аб дружбе й супрацоўніцтве.
аз