Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы: Змаганьне за гістарычную праўду дае вынікі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.02.2019 17:21
Летась польскія дыпляматы 215 разоў рэагавалі на хлусьлівыя гістарычныя паведамленьні пра Польшчу.
Намесьнік кіраўніка МЗС Польшчы Шыман Шынкоўскі.Намесьнік кіраўніка МЗС Польшчы Шыман Шынкоўскі. PAP/Radek Pietruszka

МЗС Польшчы: Змаганьне за гістарычную праўду дае вынікі
Летась польскія дыпляматы 215 разоў рэагавалі на хлусьлівыя гістарычныя паведамленьні пра Польшчу.
У 2018 годзе польскія дыпляматы 215 разоў афіцыйна рэагавалі на выпадкі гістарычнай хлусьні адносна Польшчы ў замежных СМІ. Гаворка ідзе, між іншым, пра такія фальшывыя фармулёўкі, як „польскія лягеры сьмерці”, „польскія канцлягеры”, „польскія гета”, „польскае СС” і „польскі Аўшвіц”.
Міністэрства замежных спраў Польшчы падкрэсьлівае, што колькасьць гэткіх умяшальніцтваў з польскага боку паступова зьмяншаецца. У 2015 годзе іх было 277, у 2016 годзе - 241, а ў 2017 годзе - 258.
„Статыстычныя дадзеныя паказваюць, што, напрыклад, фальшывая фармулёўка „польскія канцлягеры”, паяўляецца ў СМІ больш рэдка, чым яшчэ некалькі гадоў таму. Нашыя адназначныя рэакцыі прыносяць вынікі”, - пераконвае намесьнік кіраўніка МЗС Польшчы Шыман Шынкоўскі (Szymon Szynkowski).
Паводле дадзеных польскага МЗС, найчасьцей хлусьлівыя гістарычныя інфармацыі адносна Польшчы паяўляюцца ў амэрыканскіх, брытанскіх, нямецкіх і партугальскіх СМІ.
У агульнай складанасьці, у 2008-2018 гадах польскія дыпляматы па ўсім сьвеце ўмешваліся 1 627 разоў у сувязі з фальшывымі гістарычнымі інфармацыямі адносна Польшчы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт