Шэсьце нацыяналістаў у Гайнаўцы можа адбыцца
Апэлявыйны суд у Беластоку канчаткова адмяніў забарону мэра Гайнаўкі на правядзеньне шэсьця ў гонар „выклятых жаўнераў”.
Шэсьце нацыяналістаў у Гайнаўцы на Падляшшы можа адбыцца. Апэляцыйны суд у Беластоку адхіліў скаргу мэра Гайнаўкі на рашэньне суда першай інстанцыі, які адмяніў уведзеную ім забарону.
Мэр Ежы Сірак (Jerzy Sirak) хацеў забараніць марш, паясьняючы, што ў мінулым годзе яго ўдзельнікі, сярод іншага, несьлі сымбалі кельцкага крыжа, выкрыквалі словы: „Нацыянальная Гайнаўка!” і праслаўлялі Рамуальда Райса „Бурага”.
Нагадаем, у 1946 годзе атрад „Бурага” правёў зачыстку некалькіх вёсак на Падляшшы, дзе пражывалі пераважна асобы праваслаўнага веравызнаньня. Былі забітыя некалькі дзясяткаў мірных жыхароў, а вёскі спаленыя.
Менавіта таму шэсьце з нагоды Дня памяці „выклятых жаўнераў” выклікае ў Гайнаўцы сур’ёзныя сумневы.
Суд першай інстанцыі адмяніў рашэньне мэра Гайнаўкі, аргумэнтуючы, што арганізацыя мірных сходаў зьяўляецца адной са свабод, якія вынікаюць з Канстытуцыі. Таму, паводле суду, забарона на арганізацыю гэткіх мерапрыемстваў можа быць уведзена толькі ў выключных умовах.
Марш у памяць аб „выклятых жаўнерах” у Гайнаўцы заплянаваны на бліжэйшую суботу. „Выклятымі жаўнерамі” ў Польшчы называюць членаў пасьляваеннай антыкамуністычнай партызанкі.
аз
Шэсьце нацыяналістаў у Гайнаўцы на Падляшшы можа адбыцца. Апэляцыйны суд у Беластоку адхіліў скаргу мэра Гайнаўкі на рашэньне суда першай інстанцыі, які адмяніў уведзеную ім забарону.
Мэр Ежы Сірак (Jerzy Sirak) хацеў забараніць марш, паясьняючы, што ў мінулым годзе яго ўдзельнікі, сярод іншага, несьлі сымбалі кельцкага крыжа, выкрыквалі словы: „Нацыянальная Гайнаўка!” і праслаўлялі Рамуальда Райса „Бурага”.
Нагадаем, у 1946 годзе атрад „Бурага” правёў зачыстку некалькіх вёсак на Падляшшы, дзе пражывалі пераважна асобы праваслаўнага веравызнаньня. Былі забітыя некалькі дзясяткаў мірных жыхароў, а вёскі спаленыя. Менавіта таму шэсьце з нагоды Дня памяці „выклятых жаўнераў” выклікае ў Гайнаўцы сур’ёзныя сумневы.
Суд першай інстанцыі адмяніў рашэньне мэра Гайнаўкі, аргумэнтуючы, што арганізацыя мірных сходаў зьяўляецца адной са свабод, якія вынікаюць з Канстытуцыі. Таму, паводле суду, забарона на арганізацыю гэткіх мерапрыемстваў можа быць уведзена толькі ў выключных умовах.
Марш у памяць аб „выклятых жаўнерах” у Гайнаўцы заплянаваны на бліжэйшую суботу.
„Выклятымі жаўнерамі” ў Польшчы называюць членаў пасьляваеннай антыкамуністычнай партызанкі.
аз