«Размовы з нашымі партнэрамі з Вышаградзкай групы дадалі мне ўпэўненасьці. Яны праявілі поўнае зразуменьне сытуацыі і нашага пункту гледжаньня. Гэта пацьвердзіла сілу V4», – сказаў выданьню «Rzeczpospolita» прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі, камэнтуючы рэакцыю лідараў Вышаградзкай групы на просьбу аб пераносе саміту групы.
Сустрэча не адбудзецца з увагі на абразьлівыя ў дачыненьні да Польшчы выказваньні міністра замежных спраў Ізраіля. «У палітыцы, як і ў жыцьці, трэба шанаваць адзін аднаго. Пройдуць двухбаковыя сустрэчы, паколькі ў часе, калі разыгралася бура пасьля словаў ізраільскага міністра, нашыя партнэры былі ўжо па дарозе ў Ерусалім», – сказаў Маравецкі.
У нядзелю міністар замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац, камэнтуючы словы Біньяміна Нэтаньяху сказаў: «Мы не забудзем і не прабачым. Было шмат палякаў, якія супрацоўнічалі з нацыстамі». Пасьля гэтага выказваньня Матэвуш Маравецкі адклікаў прысутнасьць польскай дэлегацыі на саміце V4 у Ізраілі. Прэм’ер патлумачыў, што прыняў такое рашэньне, паколькі фармулёўкі, якія прагучалі з вуснаў міністра замежных спраў Ізраіля, недапушчальныя.

ав