У Беларусі адзначылі юбілей Чэслава Немэна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        17.02.2019 10:11
                    
                                 
                
                
                    Памятныя ўрачыстасьці прайшлі ў Шчучыне на захадзе Беларусі.
                
                
                    
                         Foto: Włodzimierz Pac
Foto: Włodzimierz Pac
                     
                
                
                
               
                
                         Беларускія палякі ды мясцовыя ўлады адзначылі 80-годзьдзе з дня нараджэньня Чэслава Немэна.
У горадзе Шчучын на захадзе Беларусі адбыўся канцэрт, прэзэнтацыя кнігі і адкрыцьцё выставы фотаздымкаў і карцін, прысьвечаных польскаму сьпеваку.
Чэслаў Немэн нарадзіўся ў вёсцы Старыя Васілішкі непадалёк ад Шчучына. 83-гадовая Ганна Макарэвіч, жыхарка вёскі, хадзіла разам зь ім у школу і да касьцёла, у якім прайшла памятная служба.
У інтэрвію Польскаму радыё яна распавяла, што Чэслаў Немэн выдзяляўся ў школе – меў прыгожы голас і быў лідэрам.
У сямейным доме музыкі месьціцца цяпер музэй Чэслава Немэна. Установу наведаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі. «Я належу да пакаленьня, якое вырасла на музыцы Чэслава Немана. Мяне сюды вельмі цягне. Гэтая малая радзіма Немэна вельмі мілая. Трэба падзякаваць мясцовым уладам і грамадзкасьці за тое, што яны клапоцяцца пра памяць Чэслава Немэна», – зазначыў пасол.
ПР/уп