Кампанія Huawei хоча вярнуць давер польскіх уладаў
Кітайская кампанія хоча таксама прыняць удзел у тэндэрах на будаўніцтва сетак 5G у Польшчы.
Кітайская тэлекамунікацыйная кампанія Huawei хоча вярнуць давер у адносінах з польскімі ўладамі. Гэткую гатоўнасьць выказаў дырэктар па пытаньнях бясьпекі Эндзі Пэрды (Andy Purdy).
Кітайская кампанія хоча таксама прыняць удзел у тэндэрах на будаўніцтва сетак 5G у Польшчы. Аднак асьцерагаецца, што падобным чынам, як у Злучаных Штатах Амэрыкі ці Аўстраліі, яна будзе выключаная з конкурсаў па меркаваньнях нацыянальнай бясьпекі.
Прадстаўнік кампаніі заявіў у размове зь інфармацыйным агенцтвам Reuters, што Huawei гатовая прыняць дадатковыя меры, у супрацоўніцтве з польскімі ўладамі ў мэтах умацаваньня даверу.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа падчас візыту ў Варшаву, сказаў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі ніколі не разьмесьцяць сваёй тэхнікі ў краіне, дзе існуе рызыка крадзяжы дадзеных Кітаем. Гэта быў ягоны камэнтар адносна скандалу вакол кампаніі Huawei.
Нагадаем, у сярэдзіне студзеня ў Варшаве быў затрыманы супрацоўнік кампаніі, які на думку сьледчых, шпіёніў на карысьць Кітая.
аз
Кітайская тэлекамунікацыйная кампанія Huawei хоча вярнуць давер у адносінах з польскімі ўладамі. Гэткую гатоўнасьць выказаў дырэктар па пытаньнях бясьпекі Эндзі Пэрды (Andy Purdy).
Кітайская кампанія хоча таксама прыняць удзел у тэндэрах на будаўніцтва сетак 5G у Польшчы. Аднак асьцерагаецца, што падобным чынам, як у Злучаных Штатах Амэрыкі ці Аўстраліі, яна будзе выключаная з конкурсаў па меркаваньнях нацыянальнай бясьпекі.
Прадстаўнік кампаніі заявіў у размове зь інфармацыйным агенцтвам Reuters, што Huawei гатовая прыняць дадатковыя меры, у супрацоўніцтве з польскімі ўладамі ў мэтах умацаваньня даверу.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа падчас візыту ў Варшаву, сказаў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі ніколі не разьмесьцяць сваёй тэхнікі ў краіне, дзе існуе рызыка крадзяжу дадзеных Кітаем. Гэта быў ягоны камэнтар адносна скандалу вакол кампаніі Huawei.