У Варшаве сустракаюцца парлямэнтары з Польшчы й Летувы
Апошні раз паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі Польшчы й Летувы адбылося ў траўні 2009 году.
Пасьля амаль 10-гадовага перапынку сёньня ў Варшаве праходзіць паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі Польшчы й Летувы. 
Удзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць дасягненьні й праблемы ва ўзаемаадносінах пасьля 25 гадоў з моманту падпісаньня дамовы паміж краінамі, дружалюбныя адносіны, добрасуседзтва й супрацоўніцтва. Абмяркоўваецца таксама сытуацыя палякаў у Летуве. 

Аглядальнік і камэнтатар грамадзкага жыцьця ў Летуве Аляксандар Радчанка адзначыў, што вырашэньне праблем, якія існуюць паміж Польшчай і Летувой, патрабуе канкрэтных дзеяньняў. 
„Гэтыя, перш за ўсё, праблемы зьвязаныя польскай меншасьцю ў Летуве. Бязь іх вырашэньня не магчымнае далейшае паляпшэньне польска-летувіскіх  адносін”, - сказаў Аляксандар Радчанка.
аз