Пахаваньне былога прэм’ера Польшчы адбудзецца ў суботу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.02.2019 17:31
Жалоба ў сувязі са сьмерцю Яна Альшэўскага будзе працягвацца з поўначы ў чацьвер да 19.00 у суботу.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда пакінуў запіс у кнізе спачуваньняў у сувязі са сьмерцю былога прэм’ера Яна Альшэўскага. PAP/Paweł Supernak
Пахаваньне былога прэм’ера Польшчы адбудзецца ў суботу
Жалоба пасьля сьмерці Яна Альшэўскага будзе працягвацца з поўначы ў чацьвер па 19.00 у суботы.
Пахавальныя ўрачыстасьці былога прэм'ер-міністра Польшчы Яна Альшэўскага (Jan Olszewski) адбудуцца ў бліжэйшыя пятніцу й суботу.
Палітык будзе пахаваны ў суботу на Вайсковых могілках на варшаўскіх Павонзках. Урачыстасьць будзе мець дзяржаўны характар.
Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) сказаў, што жалоба пасьля сьмерці Яна Альшэўскага будзе працягвацца з поўначы ў чацьвер па 19.00 у суботы.
Ян Альшэўскі памёр 7 лютага пасьля працяглай хваробы ва ўзросьце 88 гадоў.
Апрача функцыі кіраўніка польскага ўраду ў 1991-1992 гадах, Ян Альшэўскі быў таксама лідарам „Руху адбудовы Рэчы Паспалітай” у 1995-2011 гадах, дэпутатам польскага Сэйму І, ІІІ і ІV скліканьняў і дарадцам па палітычных пытаньнях прэзыдэнта Леха Качыньскага.
Падчас Другой сусьветнай вайны Ян Альшэўскі належаў да падпольнай арганізацыі „Szare Szeregi” і быў сувязным у Варшаўскім паўстаньні.
аз
Пахавальныя ўрачыстасьці былога прэм'ер-міністра Польшчы Яна Альшэўскага (Jan Olszewski) адбудуцца ў бліжэйшыя пятніцу й суботу.
Палітык будзе пахаваны ў суботу на Вайсковых могілках на варшаўскіх Павонзках. Урачыстасьць будзе мець дзяржаўны характар.
Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) сказаў, што жалоба ў сувязі са сьмерцю Яна Альшэўскага будзе працягвацца з поўначы ў чацьвер да 19.00 у суботу.