Logo Polskiego Radia
Print

У Судзе ЭЗ пачаўся разгляд скаргі Эўракамісіі на Польшчу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.02.2019 13:01
Брусэль вырашыў, што частка зьменаў, унесеных у Закон аб Вярхоўным судзе, парушае заканадаўства ЭЗ.
Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Судзе ЭЗ пачаўся разгляд скаргі Эўракамісіі на Польшчы
Брусэль вырашыў, што частка зьменаў, унесеных у Законам аб Вярхоўным судзе, парушае заканадаўства ЭЗ.
У Судзе Эўразьвязу ў Люксэмбургу пачаўся разгляд скаргі Эўрапейскай Камісіі на Польшчу ў сувязі з Законам аб Вярхоўным судзе.
Нагадаем, у мінулым годзе Брусэль вырашыў, што частка зьменаў, унесеных польскімі ўладамі ў гэты закон, парушае заканадаўства ЭЗ. Хоць Польшча пазьней зьмяніла закон у адпаведнасьці з чаканьнямі Камісіі, але тая сваёй скаргі з суд у Люксэмбургу не забрала.
Прадстаўнікі ЭЗ заявілі, што паколькі Польшча адмовілася ад сумнеўных зьменаў, то прысуд ня будзе зьвязаны зь ніякімі санкцыямі. Ён перш за ўсё важны для самой Эўрапейскай камісіі, паколькі канчаткова вырашыць, ці Эўракамісія наогул мае права ўмешвацца ў судовую сыстэмы дзяржаваў-членаў ЭЗ.
Польшча падкрэсьлівае, што арганізацыя судовай сыстэмы - гэта індывідуальная справа кожнай краіны-члена ЭЗ.
У сваю чаргу Эўракамісія пераконвае, што польскія судзьдзі зьяўляюцца адначасова судзьдзямі ЭЗ і таму Брусэль павінен забясьпечыць іх незалежнасьць.
Прысуд па гэтай справе будзе абвешчаны ў канцы сакавіка й пачатку красавіка.
аз

У Судзе Эўразьвязу ў Люксэмбургу пачаўся разгляд скаргі Эўрапейскай Камісіі на Польшчу ў сувязі з Законам аб Вярхоўным судзе.

Нагадаем, у мінулым годзе Брусэль вырашыў, што частка зьменаў, унесеных польскімі ўладамі ў гэты закон, парушае заканадаўства ЭЗ. Хоць Польшча пазьней зьмяніла закон у адпаведнасьці з чаканьнямі ЭК, то камісія ўсё ж заяву з суду ў Люксэмбургу не забрала.

Прадстаўнікі ЭЗ заявілі, што паколькі Польшча адмовілася ад сумнеўных зьменаў, то прысуд ня будзе зьвязаны зь ніякімі санкцыямі. Ён, перш за ўсё, важны для самой Эўрапейскай камісіі, паколькі працэс канчаткова вырашыць, ці Эўракамісія наогул мае права ўмешвацца ў судовую сыстэмы дзяржаваў-членаў ЭЗ.

Польшча падкрэсьлівае, што арганізацыя судовай сыстэмы - гэта індывідуальная справа кожнай краіны-члена ЭЗ.

У сваю чаргу Эўракамісія пераконвае, што польскія судзьдзі зьяўляюцца адначасова судзьдзямі ЭЗ, і таму Брусэль павінен забясьпечыць іх незалежнасьць.
Прысуд па гэтай справе будзе абвешчаны ў канцы сакавіка й пачатку красавіка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт