Logo Polskiego Radia
Print

Новы цэнтар вывядзеньня хворых з комы паўстане ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.02.2019 15:42
«Будзільнік для дарослых» атрымае $10 млн ад Міністэрства юстыцыі.
Photo: pixabay.com

Праект клінікі «Будзільнік для дарослых» (Budzik dla dorosłych) атрымае 40 млн злотых (10 млн даляраў) даплаты з Фонду справядлівасьці, які знаходзіцца ў распараджэньні Міністэрства юстыцыі. Новы цэнтар вывядзеньня хворых з комы паўстане ў Варшаве.

Праект «Будзільнік для дарослых» перамог на конкурсе Фонду справядлівасьці на стварэньне цэнтра рэабілітацыі для ахвяр цяжкіх выпадкаў.

Кіраўнік фонду «Akogo?», польская акторка Эва Блашчык, якая заснавала «Будзільнік» для дзяцей, падкрэсьлівае, што клініка для дарослых вельмі патрэбная.

Э.Блашчык: У Ольштыне пакуль ёсьць 8 месцаў, а будзе 15, але зваротаў ад людзей, якія хочуць туды трапіць, паступіла 800. Мы ведаем, што больш за 50% нашых пацыентаў вяртаюцца да поўнай спраўнасьці. Гэта вельмі добры вынік і трэба гэтым займацца.

Паводле дадзеных Міністэрства юстыцыі, кожны год у Польшчы ў кому ўпадае больш, чым 600 чалавек, з іх каля 150 гэта дзеці. Ад 50 да 70 адсоткаў усіх выпадкаў зьяўляюцца ахвярамі злачынстваў.

Клініка «Будзільнік» для дзяцей была адкрыта ў ліпені 2013 года. Клініка працуе ў паліклініцы Цэнтар здароўя дзіцяці (Centrum Zdrowia Dziecka) у Варшаве. У 2017 годзе «Будзільнік для дарослых» пачаў дзейнічаць у шпіталі ў Ольштыне. Да гэтага часу з комы там вывелі 11 чалавек.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт