Logo Polskiego Radia
Print

Памёр польскі кампазытар Збігнеў Пэнхэрскі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.02.2019 14:12
У 2015 годзе кампазытар Зьбігнеў Пэнхэрскі за «выбітную кампазытарскую творчасьць і мастацкую незалежнасьць» атрымаў Штогадовую ўзнагароду Саюзу польскіх кампазытараў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: ScorpionD/pixabay.com/CC0 Public Domain

Памёр польскі кампазытар Збігнеў Пэнхэрскі
4 лютага ў Варшаве памёр знакаміты польскі кампазытар Збігнеў Пэнхэрскі, аб гэтым паведаміў Саюз польскіх кампазытараў.
Сярод іншага музыка ўклаў Musica Humana (1963), «Мазурскія хронікі ІІ» для сымфанічнага аркестру, String Play для струннага аркестру, опэру «Эдгар Сын Валпора» ды многае іншае.
На інтэрнэт старонцы польскага інфармацыйнага музычнага цэнтру напісана, што Зьбігнеў Пэнхэрскі быў надзвычай выразнай, моцнай асобай.
Збігнеў Пэнхэрскі атрымаў шмат узнагарод на конкурсах кампазытараў. Напрыклад, яго твор «Музыка пад канец стагодзьдзя» ў 2001 годзе атрымала рэкамэндацыю Міжнароднай трыбуны кампазытараў UNESCO у Парыжу. Кампазытар Зьбігнеў Пэнхэрскі быў ганаровым чальцом Саюзу шатляндзкіх кампазытараў, ганаровым грамадзянінам баўгарскага горада Русэ, а таксама віетнамскага гораду Хашымін.
У 2015 годзе кампазытар Зьбігнеў Пэнхэрскі за «выбітную кампазытарскую творчасьць і мастацкую незалежнасьць» атрымаў Штогадовую ўзнагароду Саюзу польскіх кампазытараў.

4 лютага ў Варшаве памёр знакаміты польскі кампазытар Збігнеў Пэнхэрскі, аб гэтым паведаміў Саюз польскіх кампазытараў. Сярод іншага музыка ўклаў Musica Humana (1963), «Мазурскія хронікі ІІ» для сымфанічнага аркестру, String Play для струннага аркестру, опэру «Эдгар Сын Валпора» ды многае іншае.

На інтэрнэт-старонцы Польскага інфармацыйнага музычнага цэнтру напісана, што Зьбігнеў Пэнхэрскі быў надзвычай выразнай, моцнай асобай.

Збігнеў Пэнхэрскі атрымаў шмат узнагарод на конкурсах кампазытараў. Напрыклад, яго твор «Музыка пад канец стагодзьдзя» ў 2001 годзе атрымаў рэкамэндацыю Міжнароднай трыбуны кампазытараў UNESCO у Парыжу. Кампазытар Зьбігнеў Пэнхэрскі быў ганаровым чальцом Саюзу шатляндзкіх кампазытараў, ганаровым грамадзянінам баўгарскага горада Русэ, а таксама віетнамскага гораду Хашымін.

У 2015 годзе кампазытар Зьбігнеў Пэнхэрскі за «выбітную кампазытарскую творчасьць і мастацкую незалежнасьць» атрымаў Штогадовую ўзнагароду Саюзу польскіх кампазытараў.

PAP/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт