Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы палітык-гей заявіў пра грамадзкі пераварот (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.02.2019 16:09
  • Робэрт Бедрань.mp3
Робэрт Бедрань абяцае дазволіць аборты, аддзяліць Каталіцкі касьцёл ад дзяржавы й праводзіць прасямейную й праэкалягічную палітыку.

Галоўнай унутрыпалітычнай падзеяй у Польшчы мінулых выходных стала стварэньне новай партыі. Гэты палітычны ход занепакоіў усе палітычныя сілы ў краіне, а таксама Каталіцкі касьцёл. Чаму за новай партыяй з увагай назіраюць палітычныя апанэнты й якія ракіроўкі магчымыя ў польскай палітыцы?
Новая палітычная партыя лева-лібэральнай арыентацыі атрымала назву «Вясна» (Wiosna), а яе заснавальнікам і галоўным рухавіком зьяўляецца малады польскі палітык (1976 году нараджэньня) Робэрт Бедрань. У мінулым гэты актывіст руху ЛГБТ і праваабаронца стаў першым адкрытым геям у парлямэнце Польшчы. У 2014 годзе Робэрт Бедрань нечакана адмовіўся ад цэнтральнай палітыкі й выйграў выбары мэра 100-тысячнага балтыйскага Слупска. На другі тэрмін граданачальніка ён вырашыў не балятавацца, а сканцэнтраваць свае высілкі на агульнапольскай палітыцы. Дарэчы, як толькі зьявіліся чуткі пра тое, што Бедрань зьбіраецца засноўваць партыю, у апытаньнях грамадзкай думкі яна атрымала трэцяе месца ў парлямэнце. Свайго роду фэномэн як на партыю, якой не існуе!
Дарэчы, на факт стварэньня новай партыі ўвагу зьвярнулі таксама замежныя СМІ, у тым ліку такія вядучыя, як BBC ды DW, зазначыўшы, што малады палітык мае намер змагацца з палітычнай палярызацыяй у краіне.
На сходзе, які прайшоў у нядзелю ў варшаўскім спартыўным цэнтры й на якім прысутнічала 10 тыс. чалавек, Робэрт Бедрань заявіў пра пляны ў вялікай палітыцы, мэта якіх – праца на карысьць палякаў і Польшчы. Старшыня «Вясны», у прыватнасьці, паведаміў пра 13 ключавых законапраектаў, якія падрыхтуюць спэцыялісты партыі.
Робэрт Бедрань: Мы прапануем прыняць стратэгію адмовы ад вугальнай энэргіі ў 2020-2035 гадах. Нарэшце паветра ў Польшчы стане чыстым, а прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі будзе замена катлоў на цьвёрдае паліва. Акрамя таго, мы вялікую ўвагу будзем зьвяртаць на ахову навакольнага асяродзьдзя. Ну й служба аховы здароўя – кожны паляк павінен мець доступ да лекара-спэцыяліста цягам 30-і дзён.
Сярод іншых зьменаў, якія ў Польшчы хоча ўвесьці партыя «Вясна», Бедрань назваў пытаньне правоў жанчын, дзяржаўных СМІ, якія часта ў Польшчы становяцца крыніцамі партыйнай прапаганды, ды адкрытасьці заробкаў у дзяржаўных кампаніях.
Робэрт Бедрань: Мы падрыхтуем закон аб правах жанчын, у тым ліку дамо права жанчынам на штучнае перарываньне цяжарнасьці, а таксама ўвядзём зьмены ў законы, якія рэгулююць функцыянаваньне дзяржаўных СМІ ў Польшчы. Мы таксама лічым, што на заканадаўчым узроўні палітыкі павінны несьці адказнасьць за свае словы, а таксама тое, што інфармацыя пра заробкі ў дзяржаўным сэктары павінна быць адкрытай.
Многія польскія палітыкі, прычым з кожнай партыі, з крытыкай выказаліся пра новую палітычную ініцыятыву Бедраня ды яго праграму. Экспэрты зазначаюць, што крытыкі яны якраз і спадзяваліся, таму што «Вясна» можа канкрэтна намяшаць на польскай палітычнай сцэне.
Нагадаем, актуальна палітычную арэну ў краіне падзялілі дзьве партыі – кансэрватыўна-каталіцкая «Права й справядлівасьць» ды права-цэнтрысцкая «Грамадзянская плятформа». Іншыя меншыя партыі хоць і прысутнічаюць у парлямэнце ды муніцыпальных уладах, то аднак ня маюць істотнага ўплыву на важныя справы. «Вясна» ж Бедраня, якая, нагадаю, можа стаць трэцяй палітычнай сілай у парлямэнце, прапануе ў сваёй праграме больш прасацыяльныя пытаньні, чым «Права й справядлівасьць», дзякуючы чаму можа забраць у кансэрватараў частку электарату. У сваю чаргу некаторыя выбаршчыкі «Грамадзянскай плятформы» могуць адмовіцца ад падтрымкі партыі на карысьць Бедраня з-за таго, што іх арганізацыя абмінае лібэральныя пытаньні тыпу згаданага пытаньні правоў жанчын альбо адносін дзяржавы да Каталіцкага касьцёлу.
Нямногія палітыкі ў Польшчы могуць адкрыта крытыкаваць касьцёл. Робэрт Бедрань – адзін зь першых, які адкрыта заяўляе, што дзяржава павінна адмовіцца ад прамога й пасрэднага фінансаваньня касьцёла. У прыватнасьці, Бедрань прапануе вывесьці са школ урокі рэлігіі (на што штогод ідзе некалькі мільярдаў злотых) ды аддзяліць рэлігійную ўстанову ад дзяржавы.
У сваю левыя палітычныя партыі ў Польшчы, якія ў мінулым былі значнымі палітычнымі сіламі, а цяпер знаходзяцца на палітычнай пэрыфэрыі, таксама пабайваюцца «Вясны», якая напэўна адбярэ ў іх электарат. Адным словам, партыя «Вясна» толькі-толькі пачынае кар’еру, а ўжо стала «ворагам» амаль кожнай палітычнай сілы ў Польшчы.
Вялікім плюсам Робэрта Бедраня зьяўляецца таксама тое, што ён – адзін зь нямногіх польскіх палітыкаў, які ў палітычным жыцьці адмаўляецца ад слоўнай агрэсіі й прыніжэньня апанэнтаў. Па адукацыі ён палітоляг, ведае пяць моваў. І ня варта таксама спадзявацца нейкіх сэнсацыйных сьвецкіх навін, датычных яго прыватнага жыцьця, таму што Бедрань са сваім на тры гады маладзейшым жыцьцёвым партнэрам Кшыштафам, які зьяўляецца доктарам юрыдычных навук, разам жывуць 17 гадоў.
Валеры Саўко

Галоўнай унутрыпалітычнай падзеяй у Польшчы мінулых выходных стала стварэньне новай партыі. Гэты палітычны ход занепакоіў усе палітычныя сілы ў краіне, а таксама Каталіцкі касьцёл. Чаму за новай партыяй з увагай назіраюць палітычныя апанэнты й якія ракіроўкі магчымыя ў польскай палітыцы?

Новая палітычная партыя лева-лібэральнай арыентацыі атрымала назву «Вясна» (Wiosna), а яе заснавальнікам і галоўным рухавіком зьяўляецца малады польскі палітык (1976 году нараджэньня) Робэрт Бедрань. У мінулым гэты актывіст руху ЛГБТ і праваабаронца стаў першым адкрытым геям у парлямэнце Польшчы.

/

У 2014 годзе Робэрт Бедрань нечакана адмовіўся ад цэнтральнай палітыкі й выйграў выбары мэра 100-тысячнага балтыйскага Слупска. На другі тэрмін граданачальніка ён вырашыў не балятавацца, а сканцэнтраваць свае высілкі на агульнапольскай палітыцы. Дарэчы, як толькі зьявіліся чуткі пра тое, што Бедрань зьбіраецца засноўваць партыю, у апытаньнях грамадзкай думкі яна атрымала трэцяе месца ў парлямэнце. Свайго роду фэномэн як на партыю, якой не існуе!

Дарэчы, на факт стварэньня новай партыі ўвагу зьвярнулі таксама замежныя СМІ, у тым ліку такія вядучыя, як BBC ды DW, зазначыўшы, што малады палітык мае намер змагацца з палітычнай палярызацыяй у краіне.

/

На сходзе, які прайшоў у нядзелю ў варшаўскім спартыўным цэнтры й на якім прысутнічала 10 тыс. чалавек, Робэрт Бедрань заявіў пра пляны ў вялікай палітыцы, мэта якіх – праца на карысьць палякаў і Польшчы. Старшыня «Вясны», у прыватнасьці, паведаміў пра 13 ключавых законапраектаў, якія падрыхтуюць спэцыялісты партыі.

Робэрт Бедрань: Мы прапануем прыняць стратэгію адмовы ад вугальнай энэргіі ў 2020-2035 гадах. Нарэшце паветра ў Польшчы стане чыстым, а прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі будзе замена катлоў на цьвёрдае паліва. Акрамя таго, мы вялікую ўвагу будзем зьвяртаць на ахову навакольнага асяродзьдзя. Ну й служба аховы здароўя – кожны паляк павінен мець доступ да лекара-спэцыяліста цягам 30-і дзён.

Сярод іншых зьменаў, якія ў Польшчы хоча ўвесьці партыя «Вясна», Бедрань назваў фінансавую дапамогу сем'ям зь дзецьмі (у тым ліку й з адным дзіцем), пытаньне правоў жанчын, дзяржаўных СМІ, якія часта ў Польшчы становяцца крыніцамі партыйнай прапаганды, ды адкрытасьці заробкаў у дзяржаўных кампаніях.

Робэрт Бедрань: Мы падрыхтуем закон аб правах жанчын, у тым ліку дамо права жанчынам на штучнае перарываньне цяжарнасьці, а таксама ўвядзём зьмены ў законы, якія рэгулююць функцыянаваньне дзяржаўных СМІ ў Польшчы. Мы таксама лічым, што на заканадаўчым узроўні палітыкі павінны несьці адказнасьць за свае словы, а таксама тое, што інфармацыя пра заробкі ў дзяржаўным сэктары павінна быць адкрытай.

Многія польскія палітыкі, прычым з кожнай партыі, з крытыкай выказаліся пра новую палітычную ініцыятыву Бедраня ды яго праграму. Экспэрты зазначаюць, што крытыкі яны якраз і спадзяваліся, таму што «Вясна» можа канкрэтна намяшаць на польскай палітычнай сцэне, а палітыка Бедраня - гэта свайго роду пераварот у польскім грамадзтве.

/

Нагадаем, актуальна палітычную арэну ў краіне падзялілі дзьве партыі – кансэрватыўна-каталіцкая «Права й справядлівасьць» ды права-цэнтрысцкая «Грамадзянская плятформа». Іншыя меншыя партыі хоць і прысутнічаюць у парлямэнце ды муніцыпальных уладах, то аднак ня маюць істотнага ўплыву на важныя справы. «Вясна» ж Бедраня, якая, нагадаю, можа стаць трэцяй палітычнай сілай у парлямэнце, прапануе ў сваёй праграме больш прасацыяльныя пытаньні, чым «Права й справядлівасьць», дзякуючы чаму можа забраць у кансэрватараў частку электарату. У сваю чаргу некаторыя выбаршчыкі «Грамадзянскай плятформы» могуць адмовіцца ад падтрымкі партыі на карысьць Бедраня з-за таго, што іх арганізацыя абмінае лібэральныя пытаньні тыпу згаданага пытаньні правоў жанчын альбо адносін дзяржавы да Каталіцкага касьцёлу.

/

Нямногія палітыкі ў Польшчы могуць адкрыта крытыкаваць касьцёл. Робэрт Бедрань – адзін зь першых, які адкрыта заяўляе, што дзяржава павінна адмовіцца ад прамога й пасрэднага фінансаваньня касьцёла. У прыватнасьці, Бедрань прапануе вывесьці са школ урокі рэлігіі (на што штогод ідзе некалькі мільярдаў злотых) ды аддзяліць рэлігійную ўстанову ад дзяржавы.

У сваю левыя палітычныя партыі ў Польшчы, якія ў мінулым былі значнымі палітычнымі сіламі, а цяпер знаходзяцца на палітычнай пэрыфэрыі, таксама пабайваюцца «Вясны», якая напэўна адбярэ ў іх электарат. Адным словам, партыя «Вясна» толькі-толькі пачынае кар’еру, а ўжо стала «ворагам» амаль кожнай палітычнай сілы ў Польшчы.

Робэрт
Робэрт Бедрань са сваім жыцьцёвым партнэрам Кшыштафам (на фота з паднятай уверх рукой), зь якім разам - 17 гадоў

Вялікім плюсам Робэрта Бедраня зьяўляецца таксама тое, што ён – адзін зь нямногіх польскіх палітыкаў, які ў палітычным жыцьці адмаўляецца ад слоўнай агрэсіі й прыніжэньня апанэнтаў. Па адукацыі ён палітоляг, ведае пяць моваў. І ня варта таксама спадзявацца нейкіх сэнсацыйных сьвецкіх навін, датычных яго прыватнага жыцьця, таму што Бедрань са сваім на тры гады маладзейшым жыцьцёвым партнэрам Кшыштафам, які зьяўляецца доктарам юрыдычных навук, разам жывуць 17 гадоў.

Валеры Саўко

фота: PAP/Jakub Kamiński

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт