Logo Polskiego Radia
Print

Польшча дапамагае сырыйскім бежанцам у Лібане

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.02.2019 16:07
Дапамога для бежанцам стала магчымай дзякуючы сродкам з бюджэту Канцылярыі прэм'ера Польшчы.
Здымак мае ільстрацыйны характар.
Здымак мае ільстрацыйны характар. Photo: MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

15 тысяч сырыйскіх бежанцаў атрымалі дапамогу дзякуючы намаганьням польскага ўраду й Польскага цэнтру міжнароднай дапамогі. Гаворка ідзе пра сырыйцаў, якія пражываюць у рэгіёне лібанскага гораду Арсаль паблізу мяжы з Сырыяй.

Польскі Цэнтар міжнароднай дапамогі зьяўляецца першай гуманітарнай арганізацыяй, якая прыбыла ў гэтае месца з дапамогай на зіму.

Для сырыйскіх бежанцаў зіма, гэта вельмі складаны час. Сытуацыю ўскладняе тэмпэратура, сьнег і моцны вецер.

Дзякуючы сродкам з Польшчы ўдалося палепшыць умовы жыцьця ўцекачоў. У тым ліку адрамантаваць старыя або купіць новыя палаткі, пабудаваць пад'язныя дарогі да лягераў.

У цяперашні час у 150 лягерах у рэгіёне гораду Арсаль пражывае каля 30 тысяч уцекачоў.

Дапамога для бежанцаў стала магчымай дзякуючы сродкам з бюджэту Канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы.

аз

Польшча дапамагае сырыйскім бежанцам у Лібане

Дапамога для бежанцам стала магчымай дзякуючы сродкам з бюджэту Канцылярыі прэм'ера Польшчы.

15 тысяч сырыйскіх бежанцаў атрымалі дапамогу дзякуючы намаганьням польскага ўраду й Польскага цэнтру міжнароднай дапамогі. Гаворка ідзе пра сырыйцаў, якія пражываюць у рэгіёне лібанскага гораду Арсаль паблізу мяжы з Сырыяй.

Польскі Цэнтар міжнароднай дапамогі зьяўляецца першай гуманітарнай арганізацыяй, якая прыбыла ў гэтае месца з дапамогай на зіму.

Для сырыйскіх бежанцаў зіма, гэта вельмі складаны час. Сытуацыю ўскладняе тэмпэратура, сьнег і моцны вецер.

Дзякуючы сродкам з Польшчы ўдалося палепшыць умовы жыцьця ўцекачоў. У тым ліку адрамантаваць старыя або купіць новыя палаткі, пабудаваць пад'язныя дарогі да лягераў.

У цяперашні час у 150 лягерах у рэгіёне гораду Арсаль пражывае каля 30 тысяч уцекачоў.

Дапамога для бежанцам стала магчымай дзякуючы сродкам з бюджэту Канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт