Logo Polskiego Radia
Print

Румынія паскарае працу ЭЗ па справе Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.02.2019 11:24
Праціўнікі Nord Stream 2 спадзяюцца на старшынства Румыніі ў Эўразьвязе.
pixabay.com/Public Domain CC0

Румынія паскарае працу ЭЗ па справе Nord Stream 2
Праціўнікі Nord Stream 2 спадзяюцца на старшынства Румыніі ў Эўразьвязе.
Румынія паскарае працу над палажэньнямі, якія могуць ускладніць рэалізацыю газаправоду Nord Stream 2. Як неафіцыйна даведалася грамадзкае Польскае радыё, улады ў Бухарэсьце, якія ў гэтым паўгодзьдзі старшынствуюць у Эўразьвязе, вынесьлі пытаньне ўнясеньня зьменаў у Дырэктыву па газе ў парадак дня сустрэчы амбасадараў, якая павінна адбыцца ў канцы тыдня.
Гаворка ідзе пра зьмены, якія павінны гарантаваць, што супольныя энэргетычныя правілы будуць датычыць усіх трубаправодаў на тэрыторыі супольнасьці, у тым ліку марскіх і гэтак званых імпартных.
Прадстаўнікі 28 краін-членаў ЭЗ абмяркуюць Дырэктыву па газе, хутчэй за ўсё, у пятніцу. Такім чынам, пытаньне Nord Stream 2 урэшце пачне разглядацца на палітычным, а не як да гэтай пары экспэрцкім узроўні.
Праціўнікі Nord Stream 2, у тым ліку Польшча, спадзяюцца, што гэта паскорыць працу над дырэктывай, а таксама пакажа колькі на самой справе краінаў ЭЗ выказваецца супраць Nord Stream 2, а колькі яго падтрымлівае.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт