Польскія нацыяналісты рыхтуюць чацьвёрты Гайнаўскі марш памяці выклятых жаўнераў. Мэр Гайнаўкі не выключае, што ня дасьць дазволу на марш, а гарадзкія радныя разьлічваюць на ўмяшальніцтва міністра ўнутраных спраў Яахіма Брудзіньскага, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Заяўка пададзеная на правядзеньне маршу 23 лютага. Інфармацыя пра гэта паявілася ў Бюлетні публічнай інфармацыі Гайнаўкі. Як піша газэта, пад заявай падпісалася Барбара Полешук, ікона нацыяналістаў.
«У сувязі са зноў плянаваным у гэтым годзе маршам, я зьвярнуўся да старшыні гарадзкой рады з просьбай склікаць на 7 лютага надзвычайную сэсію рады гораду. Я спадзяюся, што радныя зоймуць пазыцыю, у якой зноў выкажуць свой супраціў у дачыненьні да гэтага маршу і зноў зьвернуцца да міністра Брудзіньскага з заклікам зьмяніць закон аб праве на сходы, каб такія маршы былі законам забароненыя. Пасьля сэсіі рады я прыму рашэньне, ці забараніць арганізацыю маршу», – сказаў выданьню бургамістар Гайнаўкі Ежы Сірак.
У сваю чаргу на старонцы «Wolna Polska» цытуюць Барбару Полешук, якая піша, што арганізатары сустракаюцца з арганізацыйнымі праблемамі. «Кожны, калі даведваецца для чаго мы хочам арэндаваць залю, адразу адмаўляецца», – піша Полешук. І працягвае: «Распачынаецца мэдыйная нагонка, што я нават не зьбіраюся камэнтаваць. Бургамістар надалей не мяняе меркаваньня на тэму маршу, у той жа час удзельнічае з прадстаўнікамі Рэспублікі Беларусь у акцыі «ўшанаваньня ахвяр Бурага». Арганізатарка дадае, што яны падрыхтаваныя да спробы адкліканьня іх маршу і зазначае, што ўсе пабачацца 23 лютага ў Гайнаўцы.
На сваім маршы нацыяналісты ўсхваляюць Рамуальда Райса «Бурага», адказнага за забойства праваслаўных беларусаў Падляшша. На папярэдніх маршах дэманстранты ішлі пад лёзунгамі «Сьмерць ворагам Айчыны!», «Буры, Буры, наш герой».
Мэр Гайнаўкі не выключае, што ня дасьць дазволу на марш, а гарадзкія радныя разьлічваюць на ўмяшальніцтва міністра ўнутраных спраў Яахіма Брудзіньскага, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Заяўка пададзеная на правядзеньне маршу 23 лютага. Інфармацыя пра гэта паявілася ў Бюлетні публічнай інфармацыі Гайнаўкі. Як піша газэта, пад заявай падпісалася Барбара Полешук, ікона нацыяналістаў.
«У сувязі са зноў плянаваным у гэтым годзе маршам, я зьвярнуўся да старшыні гарадзкой рады з просьбай склікаць на 7 лютага надзвычайную сэсію рады гораду. Я спадзяюся, што радныя зоймуць пазыцыю, у якой зноў выкажуць свой супраціў у дачыненьні да гэтага маршу і зноў зьвернуцца да міністра Брудзіньскага з заклікам зьмяніць закон аб праве на сходы, каб такія маршы былі законам забароненыя. Пасьля сэсіі рады я прыму рашэньне, ці забараніць арганізацыю маршу», – сказаў выданьню бургамістар Гайнаўкі Ежы Сірак.
На старонцы «Wolna Polska» цытуюць Барбару Полешук, якая піша, што арганізатары сустракаюцца з арганізацыйнымі праблемамі. «Кожны, калі даведваецца для чаго мы хочам арэндаваць залю, адразу адмаўляецца», – піша Полешук. І працягвае: «Распачынаецца мэдыйная нагонка, што я нават не зьбіраюся камэнтаваць. Бургамістар надалей не мяняе меркаваньня на тэму маршу, у той жа час удзельнічае з прадстаўнікамі Рэспублікі Беларусь у акцыі «ўшанаваньня ахвяр Бурага». Арганізатарка дадае, што яны падрыхтаваныя да спробы адкліканьня іх маршу і зазначае, што ўсе пабачацца 23 лютага ў Гайнаўцы.

ав