Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз і Японія стварылі найбольшую ў сьвеце зону свабоднага гандлю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.02.2019 11:39
Гэта найбольшае такога тыпу паразуменьне ў сьвеце, якое прадугледжвае адмену большасьці мытаў.
PAP/EPA/FRANCK ROBICHON

Эўразьвяз і Японія стварылі найбольшую ў сьвеце зону свабоднага гандлю. Гэта найбольшае такога тыпу паразуменьне ў сьвеце, якое прадугледжвае адмену большасьці мытаў і пазатарыфных бар’ераў і кантынгентаў.
У выніку дамовы адчынены рынак, які ўяўляе сабой амаль 1/3 сусьветнага ВУП. Эўрапейская камісія падкрэсьлівае, што гэтая дамова запэўніць спажыўцам большы выбар і ніжэйшыя цэны.
«Дамова дазволіць эўрапейскім прадпрымальнікам заашчадзіць мільярд эўра на мытах», – пракамэнтаваў старшыня ЭК Жан-Клод Юнкер.
Перамовы ў справе пагадненьня працягваліся больш за пяць гадоў. Для ЭЗ важным было выключэньне бар’ераў для харчовых прадуктаў. Між іншым, на гэтую тэму вяліся самыя складаныя размовы. Польшча асаблівым чынам была зацікаўленая ў пастаўках прадуктаў харчаваньня.
Гандлёвая дамова зносіць бар’еры для самых важных экспарцёраў прадуктаў і напояў, даючы ім магчымасьць патрапіць да 127 мільёнаў спажыўцоў. Паводле Эўракамісіі, дзякуючы дамове гадавы гандлёвы абмен паміж Эўразьвязам і Японіяй вырасьце на 36 мільярдаў эўра.

Гэта найбольшае такога тыпу паразуменьне ў сьвеце, якое прадугледжвае адмену большасьці мытаў і пазатарыфных бар’ераў і кантынгентаў.

У выніку дамовы адчынены рынак, які ўяўляе сабой амаль 1/3 сусьветнага ВУП. Эўрапейская камісія падкрэсьлівае, што гэтая дамова запэўніць спажыўцам большы выбар і ніжэйшыя цэны.

«Дамова дазволіць эўрапейскім прадпрымальнікам заашчадзіць мільярд эўра на мытах», – пракамэнтаваў старшыня ЭК Жан-Клод Юнкер.

Перамовы ў справе пагадненьня працягваліся больш за пяць гадоў. Для ЭЗ важным было выключэньне бар’ераў для харчовых прадуктаў. Між іншым, на гэтую тэму вяліся самыя складаныя размовы. Польшча асаблівым чынам была зацікаўленая ў пастаўках прадуктаў харчаваньня.

Гандлёвая дамова зносіць бар’еры для самых важных экспарцёраў прадуктаў і напояў, даючы ім магчымасьць патрапіць да 127 мільёнаў спажыўцоў. Паводле Эўракамісіі, дзякуючы дамове гадавы гандлёвы абмен паміж Эўразьвязам і Японіяй вырасьце на 36 мільярдаў эўра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт