Палякі сустрэліся на Сусьветных днях моладзі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        24.01.2019 12:55
                    
                                 
                
                
                    На плошчы, дзе ў 1983 годзе служыў імшу сьвяты Ян Павал ІІ, прайшла Польская нацыянальнася сустрэча ў рамках дзён.
                
                
                    
                         Foto: EPA/RODRIGO SURA Dostawca: PAP/EPA
Foto: EPA/RODRIGO SURA Dostawca: PAP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                         У Панаме праходзяць 34 Сусьветныя дні моладзі. У рамках дзён адбылася Польская нацыянальная сустрэчы, у якой узялі ўдзел тысячы палякаў ды іншаземцаў, якія прыехалі на Дні.
Сустрэча пачала з імшы, якую адслужыў прымас Польшчы, арцыбіскуп Войцех Поляк ды дзесяць польскіх біскупаў. Удзельнікі імшы прасілі ў Богу здароўя для пантыфіка ды ўсяго духавенства Каталіцкага касьцёла ў Польшчы. Таксама яны маліліся за Радзіму і моладзь, якая прыехала ў Панаму.
Польская нацыянальная сустрэча прайшла на плошчы каля гандлёвага цэнтра Albrook Mall, дзе ў 1983 годзе адслужыў Сьвятую імшу сьвяты Ян Павал II.
Пасьля імшы прайшоў канцэрт з удзелам польскіх артыстаў ды музыкаў.
Сустрэчы падрыхтавала Нацыянальнае бюро па арганізацыі Сусьветных дзён моладзі, а таксама арганізатары «Рэйса незалежнасьці».
На Сусьветны дзень моладзі ў Панаму прыбыла каля 3800 палякаў. Сярод іх удзельнікі «Рэйса незалежнасьці» на парусьніку «Дар моладзі», які стаіць два дні ў порце Бальбоа ў сталіцы Панамы.
ПР/юл