Масавыя затрыманьні адбыліся ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
18.01.2019 12:11
Пад масавыя затрыманьні таксама трапілі й тыя, хто публічна высьмейваў трагічную сьмерць мэра Гданьска.
Pixabay/CC0 License/3839153
Польская паліцыя правяла масавыя затрыманьні
Па ўсёй Польшчы паліцыя арыштавала больш за дваццаць чалавек, якія падазраюцца ў распаўсюджваньні пагрозаў на адрас мэраў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіраваньня. Пад масавыя затрыманьні таксама трапілі й тыя, хто публічна высьмейваў трагічную сьмерць мэра Гданьска.
Галоўная камэндатура паліцыі паведаміла аб тым, што пракуратура атрымала інфармацыю пра затрыманьні, таксама ў пракуратуру былі перададзеныя доказы пагрозаў.
Польская паліцыя выказвае падзяку ўсім грамадзянам і СМІ за перадачу інфармацыі аб незаконных камэнтарах і пастах у Сеціве. У паліцыі нагадалі, што дзейнасьць у кібэрпрасторы не зьяўляецца ананімнай, бо кожны рух карыстальніка карыстальніка інтэрнэту пакідае сьлед.
IAR/эж
Па ўсёй Польшчы паліцыя арыштавала больш за дваццаць чалавек, якія падазраюцца ў распаўсюджваньні пагрозаў у бок мэраў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіраваньня. Пад масавыя затрыманьні таксама трапілі й тыя, хто публічна высьмейваў трагічную сьмерць мэра Гданьска.
Галоўная камэндатура паліцыі паведаміла аб тым, што пракуратура атрымала інфармацыю пра затрыманьні, таксама ў пракуратуру былі перададзеныя доказы пагрозаў.Польская паліцыя выказвае падзяку ўсім грамадзянам і СМІ за перадачу інфармацыі аб незаконных камэнтарах і пастах у Сеціве.
У паліцыі нагадалі, што дзейнасьць у кібэрпрасторы не зьяўляецца ананімнай, бо кожны рух карыстальніка інтэрнэту пакідае сьлед.
IAR/эж