Больш за 300 дзяцей, якія вывучаюць польскую мову, прынялі ўдзел у сьвяточнай сустрэчы ў Менску. Пасьля мастацкай праграмы дзеці атрымалі падарункі ад сьвятога Мікалая. Сустрэчу арганізаваў непрызнаны беларускімі ўладамі Саюз палякаў Беларусі ў супрацоўніцтве з польскімі дыпляматамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палякам на Ўсходзе.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, зьвяртаючыся да дзяцей і бацькоў, гаварыў пра значэньне навучаньня роднай мовы. Пазьней, у размове з Польскім радыё заўважыў, што ў Беларусі назіраецца аднаўленьне зацікаўленасьці навучаньнем польскай мовай.
А. Міхальскі: Мы – суседзі. Усё больш беларусаў прыяжджае ў Польшчу, бачаць, як мы функцыянуем, жывем. І мне здаецца, што гэта натуральны працэс.
Арганізатары сустрэчы ў апошні момант былі вымушаныя шукаць новую залю. У памяшканьне, дзе яны вядуць штодзённую працу, нельга было ўвайсьці, нібыта, па прычыне свабоднага ад працы дня. Старшыня СПб Анжэліка Борыс зьвярнула ўвагу, што па прычыне ціску з боку ўлад на сустрэчу не прыехалі дзеці з некалькіх мясцовасьцяў пад Менскам.
А. Борыс: Частка дзяцей не прыехала. З Валожына, Ракава. На мінулым тыдні была непрыемная сытуацыя падчас сьвяточнай сустрэчы ў Маладзечне, дзе мы засталі зачыненыя дзьверы. Для нас гэта непрымальная сытуацыя.
Анжэліка Борыс дадала, што сьвяточныя падарункі ў суме атрымаюць больш за 3 тысячы дзяцей, якія вывучаюць польскую мову.

ав