Сусьветны банк павысіў гаспадарчы прагноз для Польшчы на будучы год да 4%. «Такія сыгналы з боку міжнародных установаў паказваюць, што магчымасьці разьвіцьця нашай краіны ўсё больш заўважальныя ў сьвеце», – напісаў прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Найноўшы рапарт Сусьветнага банку «Global Economic Prospects» мае падтытул «Усё цямнейшыя хмары». Дакумэнт захоўвае пэсымістычны тон. Яго аўтары пішуць пра падзеньне тэмпу гаспадарчага разьвіцьця, напружанасьць у міжнародным гандлі, клопаты некаторых краін, якія разьвіваюцца, і рост рызыкі для ўзыходзячых рынкаў.
Экспэрты папярэджваюць, што 2019 год для сусьветнай гаспадаркі можа быць цяжэйшым, чым папярэдні. Сусьветны банк піша пра запавольваньне ў зоне эўра, што адабʼецца на ўсіх, хто гаспадарча зьвязаны з Эўропай. «Аднак, у некаторых краінах умераная інфляцыя і нізкія працэнтныя стаўкі спрыяюць прысьпешанаму росту», – пішуць аўтары рапарту, маючы на ўвазе Польшчу, Вугоршчыну і Сэрбію.
Сусьветны банк павысіў прагноз росту для Польшчы. Прычынай стаў высокі спажывецкі ўзровень і інвэстыцыі.

ав