Праўнучка Юзэфа Пілсудскага падарожнічае па сьлядах яго брата
Данута Анышкевіч хоча наблізіць сучасным навуковыя дасягненьні Браніслава Пілсудскага.
Праўнучка маршала Юзэфа Пілсудскага Данута Анышкевіч (Danuta Onyszkiewicz) адправілася ў двухгадовае падарожжа па сьлядах брата свайго прадзеда – Браніслава Пілсудскага.
Вільня – гэта першы горад, які яна наведала. На Віленшчыне яна плянуе пабачыць месцы, зьвязаныя са знакамітым продкам, у тым ліку вёску Зулаў, дзе нарадзіўся маршал.
Данута Анышкевіч заявіла, што падарожжа па сьлядах Браніслава Пілсудскага яна плянавала на працягу дзесяці гадоў.
„Мы хочам, каб Браніслаў Пілсудскі ў рэшце рэшт быў заўважаны. Мая задача - паказаць, што гісторыя Браніслава заслугоўвае ўвагі”, - кажа жанчына.
Вынікам двухгадовай экспэдыцыі будзе інтэрактыўны рэпартаж, у якім будуць выкарыстаныя гістарычныя фатаграфіі, відэа з гукам і анімацыяй.
Браніслаў Пілсудскі быў антраполягам. За ўдзелу ў спробе забойства цара ён быў сасланы на выспу Сахалін, дзе заснаваў сям'ю. Там, а таксама на высьпе Хакайда ён праводзіў свае дасьледаваньні. Іх вынікам былі, між іншым, слоўнікі моваў, на якіх гаварылі мясцовыя жыхары. Браніслаў апісваў іх культуру й звычаі. Пасьля вяртаньня ў Польшчу ён праводзіў этнаграфічныя дасьледаваньні на поўдні краіны.
У 1918 годзе Браніслаў Пулсудскі патануў у Сене ў Парыжы.
аз
Праўнучка маршала Юзэфа Пілсудскага Данута Анышкевіч (Danuta Onyszkiewicz) адправілася ў двухгадовае падарожжа па сьлядах брата свайго прадзеда – Браніслава Пілсудскага.
Вільня – гэта першы горад, які яна наведала. На Віленшчыне яна плянуе пабачыць месцы, зьвязаныя са знакамітым продкам, у тым ліку вёску Зулаў, дзе ён нарадзіўся.