Рэформа Эўразьвязу - адна з тэмаў візыту віцэ-прэм'ера Італіі ў Варшаве
Віцэ-прэм'ер і кіраўнік МУС Італіі Матэа Сальвіні сустракаецца ў Варшаве зь Яраславам Качыньскім.
Зь візытам у Варшаве знаходзіцца віцэ-прэм'ер і кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Італіі Матэа Сальвіні. Лідар правай „Лігі Поўначы” сустракаецца са сваім калегам міністрам Яахімам Брудзіньскім (Joachim Brudziński) і старшынём кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраславам Качыньскім. 
Падчас сустрэчаў будуць абмяркоўвацца, між іншым, пытаньні датычныя  міграцыі й рэформы Эўразьвязу.
 
Міністар Яахім Брудзіньскі паясьняў напярэдадні, што тэмаў для абмеркаваньня шмат. Апрача міграцыі й рэформы ЭЗ, абедзьве краіны маюць шмат супольных інтарэсаў, як у сацыяльнай, культурнай, так і палітычнай сфэрах. Палітык нагадаў, што ў Італіі ёсьць шмат польскіх месцаў памяці. 
У сваю чаргу, паводле газэты „La Repubblica”, Сальвініі плянуе стварыць альянс найбольш кансэрватыўных эўрапейскіх партый, якія пасьля травеньскіх выбараў у Эўрапарлямэнт маглі б заснаваць асобную фракцыю.
Іншыя італьянскія СМІ паведамляюць пра магчымую міжнародную канвэнцыю, якая магла б адбыцца ў Італіі яшчэ зімой.
аз
Зь візытам у Варшаве знаходзіцца віцэ-прэм'ер і кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Італіі Матэа Сальвіні. Лідар правай „Лігі Поўначы” сустракаецца са сваім калегам міністрам Яахімам Брудзіньскім (Joachim Brudziński) і старшынём кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраславам Качыньскім. 
Падчас сустрэчаў будуць абмяркоўвацца, між іншым, пытаньні датычныя  міграцыі й рэформы Эўразьвязу. Міністар Яахім Брудзіньскі паясьняў напярэдадні, што тэмаў для абмеркаваньня шмат. Апрача міграцыі й рэформы ЭЗ, абедзьве краіны маюць шмат супольных інтарэсаў, як у сацыяльнай, культурнай, так і палітычнай сфэрах. Палітык нагадаў, што ў Італіі ёсьць шмат польскіх месцаў памяці. 