Прэзыдэнт Польшчы Дуда павіншаваў хрысьціян усходняга абраду, якія сьвяткуюць Раство паводле юліянскага календара, са сьвятам. Сёньня Божае Нараджэньне адзначаюць праваслаўныя, грэка-каталікі, стараверы й вернікі іншых усходніх цэркваў.
«З нагоды Раства Хрыстовага прыміце самыя шчырыя пажаданьні Божага бласлаўленьня й шчасьця, міру й працьвітаньня ў вашых сем'ях, прыходах і рэлігійных супольнасьцях», – напісаў Анджэй Дуда.
Польскі прэзыдэнт таксама падзякаваў вернікам усходняга абраду за актыўны ўдзел у сьвяткаваньні юбілею 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы, адначасова жадаючы, каб 2019 год быў пэрыядам новых асабістых і прафэсійных посьпехаў. «Жадаю, каб вашыя шматлікія дасягненьні ў сфэры эканомікі, навукі, культуры й грамадзкай дзейнасьці разьвівалі сілу й працьвітаньне нашай Рэспублікі Польшча», – адзначыў кіраўнік краіны.
Вернікаў усходняга абраду з Каляднымі сьвятамі павіншаваў таксама прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва, у Польшчы пражывае больш за 156 тыс. праваслаўных вернікаў. Кампактным месцам пражываньня праваслаўных у Польшчы зьяўляецца ўсходняя й паўднёва-ўсходняя часткі краіны. На тэрыторыі Польшчы працуе больш за 440 цэркваў.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда павіншаваў хрысьціян усходняга абраду, якія сьвяткуюць Раство паводле юліянскага календара, са сьвятам. Сёньня Божае Нараджэньне адзначаюць праваслаўныя, грэка-каталікі, стараверы й вернікі іншых усходніх цэркваў.
«З нагоды Раства прыміце самыя шчырыя пажаданьні Божага бласлаўленьня й шчасьця, міру й працьвітаньня ў вашых сем'ях, прыходах і рэлігійных супольнасьцях», – напісаў Анджэй Дуда.
Польскі прэзыдэнт таксама падзякаваў вернікам усходняга абраду за актыўны ўдзел у сьвяткаваньні юбілею 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы, адначасова жадаючы, каб 2019 год быў пэрыядам новых асабістых і прафэсійных посьпехаў.
«Жадаю, каб вашыя шматлікія дасягненьні ў сфэры эканомікі, навукі, культуры й грамадзкай дзейнасьці разьвівалі сілу й працьвітаньне нашай Рэспублікі Польшча», – адзначыў кіраўнік краіны.

вс