У Беластоку ўзьнікне калюмбарый для ахвяр нямецкіх рэпрэсій
Калюмбарый пабудуюць на вайсковых могілках на вуліцы 11 лістапада ў Беластоку.
Бюро ўвекавечаньня барацьбы й пакутніцтва Інстытуту нацыянальнай памяці пабудуе ў Беластоку калюмбарый для ахвяр нямецкіх рэпрэсій. Гэта адзін з найважнейшых праектаў, якія бюро мае намер рэалізаваць у 2019 годзе ў Польшчы.
Дырэктар бюро Адам Сівэк (Adam Siwek) паясьніў, што калюмбарый, то бок сховішча для урнаў з прахам пасьля крэмацыі, пабудуюць на вайсковых могілках на вуліцы 11 лістапада ў Беластоку. Там будзе пакоіцца больш за 400 чалавек, мужчын, жанчын і дзяцей, чые астанкі былі эксгумаваныя з гэтак званых ямаў сьмерці на панадворку былой сьледчай турмы. У большасьці гэта асобы, якія памерлі падчас нямецкай акупацыі. Многія зь іх – гэта ахвяры нямецкіх злачынстваў. Гісторыкі нагадваюць, што з-за розных эпідэмій у турмах часта паміралі таксама жанчыны й дзеці. Да гэтай пары з 400 удалося ідэнтыфікаваць толькі 14 астанкаў.
Будаўніцтва калюмбарыя павінна быць завершанае ў верасьні бягучага году. Тады адбудзецца перапахаваньне астанкаў.
аз
Бюро ўвекавечаньня барацьбы й пакутніцтва Інстытуту нацыянальнай памяці пабудуе ў Беластоку калюмбарый для ахвяр нямецкіх рэпрэсій. Гэта адзін з найважнейшых праектаў, якія бюро мае намер рэалізаваць у 2019 годзе ў Польшчы.
Дырэктар бюро Адам Сівэк (Adam Siwek) паясьніў, што калюмбарый, то бок сховішча для урнаў з прахам пасьля крэмацыі, пабудуюць на вайсковых могілках на вуліцы 11 лістапада ў Беластоку.
Там будзе пакоіцца больш за 400 чалавек, мужчын, жанчын і дзяцей, чые астанкі былі эксгумаваныя з гэтак званых ямаў сьмерці на панадворку былой сьледчай турмы. У большасьці гэта асобы, якія памерлі падчас нямецкай акупацыі. Многія зь іх – гэта ахвяры нямецкіх злачынстваў.
Гісторыкі нагадваюць, што з-за розных эпідэмій у турмах часта паміралі таксама жанчыны й дзеці. Да гэтай пары з 400 удалося ідэнтыфікаваць толькі 14 астанкаў.
Будаўніцтва калюмбарыя павінна быць завершанае ў верасьні бягучага году. Тады адбудзецца перапахаваньне астанкаў.
аз