Logo Polskiego Radia
Print

Японія й Расея вяртаюцца да спрэчкі з-за Курыльскіх выспаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2019 09:07
Расея пашырае свае ваенныя базы на астравах Вялікай Курыльскай грады.
Курыльскія выспыКурыльскія выспыАвтор: Anatoly Gruzevich, VNIRO Russia - http://www.photolib.noaa.gov/htmls/mvey1151.htm, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1850796

Японія й Расея вяртаюцца да спрэчкі з-за Курыльскіх выспаў
Расея пашырае свае ваенныя базы на астравах Вялікай Курыльскай грады.
Прэм'ер Японіі Сіндза Абэ паабяцаў, што калі Масква перадасьць Токіё Курыльскі архіпэляг, то расейскія жыхары выспаў змогуць атрымаць японскае грамадзянства. Словы кіраўніка ўраду Японіі выклікалі абурэньне ў Маскве, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Зьдзіўлены такім стаўленьнем японскага боку сэнатар Франц Клінцэвіч з Камісіі па замежных справах запэўніў, што пакуль ніякая гаворка пра перадачу выспаў Японіі не ішла.
Між тым, кіраўнік японскага ўраду мае намер сустрэцца 21 студзеня ў Маскве з Уладзімірам Пуціным, каб чарговы раз паразмаўляць аб перадачы выспаў і падпісаньні мірнага дагавора паміж дзьвюма краінамі.
У сярэдзіне лістапада мінулага году абодва лідары сустрэліся ў Сынгапуры й дамовіліся, што далейшыя перамовы пра спрэчны архіпэляг будуць праводзіцца на аснове Маскоўскай дэклярацыі з 1956 году. Гэты дакумэнт прадугледжваў перадачу Японіі Малой Курыльскай грады.
У той жа час, з восені мінулага году Расея пашырае свае базы на астравах Вялікай Курыльскай грады. Пасьля дысьлякацыі на выспах ракетных комплексаў расейцы пачалі перакідваць на іх 3,5 тысячы жаўнераў.
Зьдзіўленыя мілітарызацыяй выспаў японцы ў адказ пачалі разьмяшчаць у паўночнай частцы краіны зьнішчальнікі Ф-35, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт