Амаль 70 мільёнаў эўра з ЭЗ атрымаюць найбуйнейшыя польскія ВНУ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        03.01.2019 15:02
                    
                                 
                
                
                    З 2016 году вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Польшчы атрымалі з фондаў ЭЗ больш за 930 мільёнаў эўра. 
                
                
                    
                         Mіністар навукі й вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў ГовінPAP/Rafał Guz
Mіністар навукі й вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў ГовінPAP/Rafał Guz
                     
                
                
                
               
                
                          
Амаль 70 мільёнаў эўра з ЭЗ атрымаюць найбуйнейшыя польскія ВНУ 
З 2016 году вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Польшчы атрымалі з фондаў ЭЗ больш за 930 мільёнаў эўра. 
10 найбуйнейшых вышэйшых навучальных установаў у Польшчы атрымаюць у агульнай складанасьці 300 мільёнаў злотых (амаль 70 мільёнаў эўра). Пра гэта паведаміў міністар навукі Яраслаў Говін (Jarosław Gowin).  Сродкі будуць выдзелены з фондаў Эўрапейскага Зьвязу.
Міністар Говін адзначыў, што польскія ўлады падзялілі сродкі на тры траншы - у залежнасьці ад памеру ўнівэрсытэта. Гаворка ідзе пра тое, каб буйнейшыя ВНУ не канкуравалі за грошы зь меншымі вучэльнямі.
У рамках першага траншу 10 найбуйнейшых унівэрсытэтаў у Польшчы атрымаюць у агульнай складанасьці амаль 70 мільёнаў эўра. Гаворка ідзе, між іншым, пра Варшаўскі ўнівэрсытэт, Варшаўскі палітэхнічны ўнівэрсытэт, Лодзіньскі ўнівэрсытэт іг.д.
Міністар Говін адзначыў, што з 2016 году вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Польшчы атрымалі амаль 4 мільярды злотых (больш за 930 мільёнаў эўра) з фондаў ЭЗ. 
аз
 10 найбуйнейшых вышэйшых навучальных установаў Польшчы атрымаюць агулам 300 мільёнаў злотых (амаль 70 мільёнаў эўра). Пра гэта паведаміў міністар навукі й вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін (Jarosław Gowin). Сродкі будуць выдзеленыя з фондаў Эўрапейскага Зьвязу.
Міністар Говін адзначыў, што польскія ўлады падзялілі сродкі на тры траншы ў залежнасьці ад памеру ўнівэрсытэта. Гаворка ідзе пра тое, каб буйнейшыя ВНУ не канкуравалі за грошы зь меншымі вышэйшымі школамі.
У рамках першага траншу 10 найбуйнейшых унівэрсытэтаў у Польшчы атрымаюць агулам амаль 70 мільёнаў эўра. Гаворка ідзе, між іншым, пра Варшаўскі ўнівэрсытэт, Варшаўскі палітэхнічны ўнівэрсытэт, Лодзінскі ўнівэрсытэт і г.д.
Міністар Говін адзначыў, што з 2016 году вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы атрымалі амаль 4 мільярды злотых (больш за 930 мільёнаў эўра) з фондаў ЭЗ. 
аз