Палякі ўзялі на сябе ахову паветраных межаў краін Балтыі
Польскія пілёты будуць служыць на місіі Baltic Air Policing ўжо восьмы раз.
Сёньня ў Летуве бэльгійскія вайскоўцы ўрачыста перадалі палякам місію Baltic Air Policing. Цяпер гэта польскія пілёты будуць дзяжурыць у пастаяннай базе NATO, якая разьмешчаная ля гарадка Шяулі на поўначы Летувы. У неабходнасьці, гэта польскі зьнішчальнікі F-16 будуць неадкладна рэагаваць на пагрозы.
З пачатку верасьня ў рамках місіі Baltic Air Policing паветраную прастору балтыйскіх краінаў ахоўвалі бэльгійцы, якія дысьлякаваліся ў Летуве й немцы, якія дысьлякаваліся ў Эстоніі.
За гэты час самалёты саюзьнікаў былі паднятыя больш за сто разоў з мэтай перахопу чужых самалётаў, якія набліжаліся да мяжы Летувы, Латвіі й Эстоніі.
Польскія пілёты будуць служыць на місіі Baltic Air Policing ўжо восьмы раз. На гэты раз у ейных рамках будуць задзейнічаныя польскія зьнішчальнікі F-16.
Раней ВПС Польшчы ўдзельнічалі ў місіі зь верасьня 2017 году да пачатку 2018 году. Ужо вядома, што польскія зьнішчальнікі будуць ахоўваць неба краін Балтыі таксама ў 2020 годзе.
Асноўная мэта місіі Baltic Air Policing – прадухіленьне парушэньняў паветранай прасторы краін Балтыі з боку расейскіх ВПС. Місія працуе ад уступленьня Летувы, Латвіі й Эстоніі ў Паўночнаатлянтычны альянс у 2004 годзе, паколькі гэтыя краіны ня маюць сваіх уласных зьнішчальнікаў.
аз
Сёньня ў Летуве бэльгійскія вайскоўцы ўрачыста перадалі палякам місію Baltic Air Policing. Цяпер гэта польскія пілёты будуць дзяжурыць у пастаяннай базе NATO, якая разьмешчаная ля гарадка Шяулі на поўначы Летувы. У неабходнасьці, гэта польскі зьнішчальнікі F-16 будуць неадкладна рэагаваць на пагрозы.
З пачатку верасьня ў рамках місіі Baltic Air Policing паветраную прастору балтыйскіх краінаў ахоўвалі бэльгійцы, якія дысьлякаваліся ў Летуве й немцы, якія дысьлякаваліся ў Эстоніі.
У мінулым годзе самалёты саюзьнікаў былі паднятыя больш за сто разоў з мэтай перахопу чужых самалётаў, якія набліжаліся да мяжы Летувы, Латвіі й Эстоніі.