Польшча спыніла выдачу беларусам шэнгенскіх віз для пакупак
Польшча 2 студзеня спыніла выдачу беларусам шэнгенскіх віз для пакупак.

У адпаведнасьці з удакладненым пералікам прыкладаных дакумэнтаў, адзіным для ўсіх консульскіх устаноў краін - членаў Шэнгенскага пагадненьня, пры звароце па візы грамадзяне Беларусі абавязаныя падаць: пацьвярджэньне наяўнасьці грашовых сродкаў, страхавы поліс, а таксама пацьвярджэньне браніраваньня гасьцініцы ў Польшчы на час знаходжаньня або дагавор арэнды жылога памяшканьня ў Польшчы.
Раней для атрыманьня візы на пакупкі да стандартнага пакета дакумэнтаў неабходна было прыкласьці заяву аб намеры рабіць пакупкі ў Польшчы пры першым звароце. Пры наступных зваротах неабходна было прадставіць арыгіналы й копіі блянкаў на вяртаньне VAT і Tax Free, што пацьвярджала належнае выкарыстаньне візы.
Зьмены, якія пачалі дзейнічаць 2 студзеня, „носяць чыста тэхнічны характар”, заявілі раней у польскім пасольстве ў Менску. „Іх мэта - яшчэ большая адкрытасьць на патрэбы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ўяжджаюць у Польшчу, а таксама ўяжджаюць праз Польшчу ў іншыя краіны - члены Шэнгенскага пагадненьня”, - падкрэсьлілі ў дыпмісіі.
„Тэхнічныя зьмены станоўча паўплываюць на задавальненьне высокага попыту на шэнгенскія візы, якія выдаюць консульскія ўстановы Рэспублікі Польшча ў Беларусі”, - падкрэсьліваецца ў паведамленьні польскага пасольства.
Грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія падаюць дакумэнты на атрыманьне візы, гэтыя зьмены не прычыняць нязручнасьці, заявілі ў пасольстве.
belapan.by/аз