Кракаўскі суд абавязаў нямецкую тэлекампанію ZDF выбачыцца ў сувязі з трансьляцыяй сэрыяла «Нашы маці, нашы бацькі». Прабачэньні павінны зьявіцца на «Польскім тэлебачаньні» і на тэлеканале ZDF.
Згодна з пастановай суда, перад кожнай сэрыяй фільму павінна зьявіцца інфармацыя аб тым, што пэрсанажы зьяўляюцца выдуманымі, а палякі падчас Другой сусьветнай вайны дапамагалі габрэям, а немцы акупавалі Польшчу.
Суд таксама загадаў выплаціць 20 тысяч злотых, больш за 4,5 тысячы эўра, капітану Арміі Краёвай Зьбігневу Радлоўскаму, які разам з Сусьветным зьвязам жаўнераў Арміі Краёвай падаў у суд на нямецкую тэлекампанію ZDF і прадзюсара сэрыяла. На іх думку, сэрыял парушыў права на нацыянальную ідэнтычнасьць, годнасьць і свабоду ад нянавісьці, таму яны патрабуюць выбачэньняў і кампэнсацыі.
Юрысты нямецкага тэлебачаньня і вытворцы адхілялі абвінавачаньні і сьцьвярджалі, што аўтары кіраваліся творчай свабодай, ствараючы мастацкі, а не гістарычны сэрыял.
Сэрыял «Нашы маці, нашы бацькі» пасьля паказу ў Нямеччыне і Польшчы выклікаў дыскусію пра тое, як у ім былі прадстаўлены палякі і праблема адказнасьці немцаў за злачынствы Другой сусьветнай вайны. У Польшчы карціну крытыкавалі за паказваньне партызан Арміі Краёвай як антысэмітаў і за зьмяншэньне адказнасьці немцаў.

ав