69% палякаў станоўча ацэньваюць адыходзячы год
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.12.2018 19:47
Ацэнкі адыходзячага году залежаць перш за ўсё ад бытавых умоў і ўзросту апытаных.
pixabay.com/Public Domain CC0
69% палякаў станоўча ацэньваюць адыходзячы год, і толькі 10% ацэньваюць яго нэгатыўна, вынікае з апытаньня, праведзенага сацыялягічнай лябараторыяй CBOS. Гэта найлепшы вынік, пачынаючы з 1989 года, калі сацыялягічны цэнтар пачаў праводзіць падобныя апытаньні.
Ацэнкі адыходзячага году залежаць перш за ўсё ад бытавых умоў і ўзросту апытаных: чым старэйшая ўзроставая група, тым менш станоўчых адзнак, а больш неадназначных і нэгатыўных.
37% рэспандэнтаў нэйтральна ацанілі сытуацыю ў сьвеце ў цэлым, 28% лічаць, што яна добрая, а 25% назвалі яе дрэннай.

вс