Logo Polskiego Radia
Print

Кіеў атрымаў 47 польскіх трамваяў Pesa

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.12.2018 17:08
Pesa Bydgoszcz – адна з буйнейшых кампаній па выпуску рэйкавага транспарту ў Эўропе.
Трамвай Pesa Jazz вытворчасьці польскай кампаніі Pesa BydgoszczТрамвай Pesa Jazz вытворчасьці польскай кампаніі Pesa Bydgoszczфота: pesa.pl

Кіеў атрымаў усе 47 трамваяў вытворчасьці польскай кампаніі Pesa Bydgoszcz, паведамляюць калегі з Расейскай службы Польскага радыё са спасылкай на ўкраінскія крыніцы.
У сьнежні ў Кіеў былі дастаўленыя апошнія польскія трамваі, якія павінна было атрымаць камунальнае прадпрыемства «Кіеўпастранс». Два апошнія вагоны прыбылі ва ўкраінскую сталіцу ў пятніцу, 21 сьнежня.
26 сьнежня 2016 году Pesa Bydgoszcz завяршыла выкананьне першага кантракту з Кіевам на пастаўку 10 трамваяў на суму 11,5 млн эўра.
У ліпені 2017 году кампанія Pesa Bydgoszcz выйграла тэндэр на пастаўку яшчэ 40 трамваяў у Кіеў, а дагавор быў падпісаны ў жніўні таго ж году. Кошт другой партыі трамваяў ад польскага вытворцы склаў 61 млн эўра.
Чакалася, што ўсе 40 трамваяў прыбудуць у Кіеў да канца 2017 году, аднак, першая пастаўка адбылася толькі ў лістападзе, а да канца мінулага году парк сталічных трамваяў папоўніўся толькі 25 вагонамі Pesa.
Паводле словаў кіраўніцтва «Кіеўпастрансу», аб'ём паставак залежаў ад сродкаў, што выдзяляюцца з гарадзкога бюджэту. У выніку з-за зьмяненьняў валютнага курсу партыю з 40 трамваяў, прадугледжаную дамовай, скарацілі да 37.
Pesa Bydgoszcz – польская кампанія, якая спэцыялізуецца ў вытворчасьці цягнікоў, лякаматываў, вагонаў, трамваяў і ў іх мадэрнізацыі. Галаўны офіс і асноўная вытворчасьць разьмяшчаецца ў горадзе Быдгашч (цэнтральная Польшча). Яе гісторыя сягае 1851 году.
Pesa Bydgoszcz – адна з буйнейшых кампаній па выпуску рэйкавага транспарту ў Эўропе.

Кіеў атрымаў усе 47 трамваяў вытворчасьці польскай кампаніі Pesa Bydgoszcz, паведамляюць калегі з Расейскай службы Польскага радыё са спасылкай на ўкраінскія крыніцы.

У сьнежні ў Кіеў былі дастаўленыя апошнія польскія трамваі, якія павінна было атрымаць камунальнае прадпрыемства «Кіеўпастранс». Два апошнія вагоны прыбылі ва ўкраінскую сталіцу ў пятніцу, 21 сьнежня.

26 сьнежня 2016 году Pesa Bydgoszcz завяршыла выкананьне першага кантракту з Кіевам на пастаўку 10 трамваяў на суму 11,5 млн эўра.

У ліпені 2017 году кампанія Pesa Bydgoszcz выйграла тэндэр на пастаўку яшчэ 40 трамваяў у Кіеў, а дагавор быў падпісаны ў жніўні таго ж году. Кошт другой партыі трамваяў ад польскага вытворцы склаў 61 млн эўра.

Чакалася, што ўсе 40 трамваяў прыбудуць у Кіеў да канца 2017 году, аднак, першая пастаўка адбылася толькі ў лістападзе, а да канца мінулага году парк сталічных трамваяў папоўніўся толькі 25 вагонамі Pesa.

Паводле словаў кіраўніцтва «Кіеўпастрансу», аб'ём паставак залежаў ад сродкаў, што выдзяляюцца з гарадзкога бюджэту. У выніку з-за зьмяненьняў валютнага курсу партыю з 40 трамваяў, прадугледжаную дамовай, скарацілі да 37.

Pesa Bydgoszcz – польская кампанія, якая спэцыялізуецца ў вытворчасьці цягнікоў, лякаматываў, вагонаў, трамваяў і ў іх мадэрнізацыі. Галаўны офіс і асноўная вытворчасьць разьмяшчаецца ў горадзе Быдгашч (цэнтральная Польшча). Гісторыя фірмы сягае 1851 году.

Pesa Bydgoszcz – адна з буйнейшых кампаній па выпуску рэйкавага транспарту ў Эўропе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт